У царстве бабра
З 20 па 27 сакавіка ў раёне прайшоў Тыдзень дзiячай i юнацкай кнiгi “Свет дзяцiнства — свет кнiгi”. Адзiн з дзён Тыдня супрацоўнікі раённай цэнтральнай бібліятэкі прысвяцiлi ciмвалу нашага горада — Бабру, i apганiзавалi свята “У царстве бабра”.
Намеснiк дырэктара бiблiятэчнай сеткi павiншавала дзяцей са святам кнiгi i пажадала iм новых сустрэч з цiкавымi i разумнымi кнiгамi. Біблiятэкар дзiцячага аддзела А. Ус паведала юным чытачам адну з легенд пра Бобрыка, у гонар якога названы наш горад. Аб тым, як жывецца бабрам сёння? Хто самы лепшы будаунiк у жывёльным свеце? Якiя яны — бабровыя рэкорды? — на гэтыя i iншыя пытаннi адказала чытачам у займальнай форме бiблiятэкар чытальнай залы С. Грыцэнка. Дзецi прынялi ўдзел у конкурсах вершаў, загадак, малюнкаў, прысвечаных бабру. У госцi да чытачоў завiталi аўтар экалагiчнай казкi “Из Бобруйска про бобрят” Т.В. Шапавалава i вядомы грамадскi актывiст горада Н. Цымбурская. Яны зачыталi зварот удзельнiкаў мерапрыемстваў, прысвечаных Году Чырвонага Бабра, якi адзначаўся ў Бабруйску з 21 сакавіка мінулага года па 21 сакавіка цяперашняга, да юных чытачоу i прэзентавалi ў адрас бiблiятэкi кнiгі i сiмвала горада — цудоўнага Бобрыка. “Хай ycix нас зберагае яго Вялiкасць, Бабёр Бабруйскi» — сказала ў заключэнне Наталля Цымбурская.
Галіна Буткевіч,
намеснік дырэктара центральной бібліятэкі.