Згодна Дэкрэту № 18
У панядзелак на гэтым тыдні прайшло сумеснае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх Бабруйскага райвыканкама і каардынацыйнага савету па выкананні Дэкрэта № 18, накіраванага на абарону дзяцей у нядбайных сем’ях.
На пасяджэнні былі заслуханы і абмеркаваны справаздачы прадстаўнікоў усіх зацікаўленых службаў. Тут жа былі разгледжаны непаўналетнія, якія ўчынілі адміністрацыйныя правапарушэнні. Сярод іх Антон Іонцаў і Аксана Лемяшонак (Туголіцкая СШ), Андрэй Якаўлеў (Глушанскі ВПК “Дзіцячы сад-школа”), Андрэй Вяршук (Осаўскі ВПК).
Таксама была заслухана справаздача аб выкананні міжведамаснага плана абароны законных правоў і інтарэсаў непаўналетніх, якія, згодна Дэкрэту № 18, былі адабраны ў бацькоў.
Прыемна адзначыць, што ў сям’ю Таццяны Анікеевай і Алега Маругі з в. Брожка Гарбацэвіцкага сельсавета дзеці вернуты.
Алена КАРПЕНКА.