Вада стане якаснай

Як паведаміў на планёрцы намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кісель, на мінулым тыдні прайшла рабочая нарада, на якой абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з будаўніцтвам станцыі па ачыстцы вады ад жалеза. Будаўніцтва запланавана на гэты год. Да таго ж, у раёне сёлета плануецца пабудаваць тры сучасныя зернесушылкі (СВК “Гігант”, “Калгас імя Дзяржынскага” і філіял “Варатынь”). Міхаіл Шалкоўскі падкрэсліў, што фундамент пад іх павінен быць узведзены да 1 красавіка.

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.