Темы

У райвыканкаме

Планёрка ў панядзелак, якую правёў старшыня райвыканкама Міхаіл Шалкоўскі,  прайшла, як звычайна, за абмеркаваннем надзённых праблем. У цэнтры ўвагі — справы сельскагаспадарчыя і малочная вытворчасць, ад вынікаў якой залежыць штодзённы заробак сельгасвытворцаў. Валавы надой малака на канец мінулага тыдня ў сярэднім па раёну склаў, па словах першага намесніка старшыні райвыканкама,  начальніка райсельгасхарчу Валерыя Сяргейчыка, 107 працэнтаў да мінулагодняга ўзроўню пры таварнасці малака — 83 працэнты. З “мінусам” спрацавалі толькі ў адной гаспадарцы — ААТ “ЛенінаАгра”. Дарэчы, каб палепшыць сітуацыю, тут набылі камбікорм, бялковую сыравіну, праведзена немалая работа па навядзенні парадку на фермах. Завастраючы ўвагу на падрыхтоўцы гаспадарак да веснавых палявых работ, у прыватнасці вывазу на палі арганікі, Валерый Сяргейчык указаў на нізкую актыўнасць у гэтым плане Бабруйскага ААТ “Аграмашсервіс”. Што да насення зерневых і зернебабовых культур, то забяспечанасць імі стопрацэнтная, а вось насення некаторых траў недастае. Гаспадаркі заключаюць дагаворы і будуць яго набываць.  

Аб тым, як спрацаваў раён у студзені сёлетняга года, давяла да прысутных намеснік старшыні райвыканкама Тамара Рудая. З намечаных на першы месяц года прагнозных паказчыкаў невыкананым застаўся адзін — будаўніцтва жылля на сяле. Над гэтым узмоцнена прыйдзецца папрацаваць у лютым. На пастаянным кантролі, па словах Тамары Рудой, — работа аўталавак. Нягледзячы на заснежаныя, як ніколі, дарогі, насельніцтва маланаселеных аддаленых вёсак забяспечваецца ўсім неабходным.

Аб значных мерапрыемствах мінулага і бягучага тыдняў далажыла на планёрцы намеснік старшыні райвыканкама Святлана Носава. У прыватнасці было адзначана, што ў панядзелак, 15 лютага, у раёне пройдуць мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.  Бацькі салдат, якія загінулі на афганскай вайне, атрымаюць грашовую дапамогу. Святлана Сяргееўна нагадала таксама і аб правядзенні ў чацвер на гэтым тыдні адзінага Дня інфармавання, падчас якога інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама сустрэнуцца з працоўнымі калектывамі сельгаспрадпрыемстваў і арганізацый раёна.

На планёрцы абмяркоўваліся таксама пытанні, звязаныя з функцыяніраваннем жывёлаводчага комплексу СВК “Калгас імя А. Неўскага” (дакладчык: намеснік старшыні райвкыканкама Ігар Кісель), расчысткі ад снегу дарог у населеных пунктах і закупу ў вяскоўцаў малака (старшыня райсавета дэпутатаў Леанід Баркоўскі) і іншыя. У дачыненні дарог старшыня райвыканкама Міхаіл Шалкоўскі падкрэсліў, што ўсе яны павінны ўтрымлівацца ў належным стане: людзі плацяць падаткі і маюць права разлічваць на бяспечныя дарогі. Кіраўнік раёна нагадаў таксама аб своечасовай выплаце заработнай платы ў арганізацыях.   

Алена КАРПЕНКА.

У райвыканкаме

Адным з асноўных пытанняў планёркі, якую ў панядзелак на гэтым тыдні правёў старшыня райвыканкама Міхаіл Шалкоўскі, было абмеркаванне спраў у малочнай вытворчасці. Як заўважыў кіраўнік раёна, у нас дастаткова рэзерваў, здольных павялічыць вытворчасць малака, але выкарыстоўваць іх у асобных гаспадарках чамусьці не спяшаюцца, у той час як менавіта малочная вытворчасць дае  штодзённы заробак сельгаспрадпрыемствам. На планёрцы было адзначана, што якасць кармоў у некаторых гаспадарках не адпавядае патрабаванням, што, у сваю чаргу, не дае магчымасці павялічыць тут надоі. Над рашэннем гэтых задач, адзначыў Міхаіл Шалкоўскі, неабходна ўзмоцнена працаваць ужо сёння.

На бягучым тыдні, па словах намесніка старшыні райвыканкама Тамары Рудой, будуць падведзены вынікі таго, наколькі раёнам выкананы прагнозныя паказчыкі за студзень гэтага года. Пры гэтым Тамара Мікалаеўна заклікала не дапускаць паслабленняў у лютым: прагнозныя паказчыкі на 2010 год дастаткова сур’ёзныя, такі ж патрабуецца і падыход да іх выканання.

15 лютага — Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У раёне да гэтага дня, па словах намесніка старшыні райвыканкама Святланы Носавай, пройдзе шэраг мерапрыемстваў, у тым ліку — наведванне магіл загінуўшых салдат. Звяртаючыся да кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, Святлана Сяргееўна нагадала апошнім не пакінуць без увагі работнікаў прадпрыемстваў, якія выконвалі свой воінскі абавязак у Афганістане.   

Не абыйшлі на планёрцы і традыцыйнае для гэтага часу пытанне расчысткі дарог ад снегу. Па словах старшыні райвыканкама Міхаіла Шалкоўскага, работа дарожных службаў, у прыватнасці ДЭУ-72, павінна быць актывізавана.

Алена КАРПЕНКА.

 

Последние новости

Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Общество

Рамонты дарог у Бабруйскім раёне вядуцца актыўнымі тэмпамі

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций — факты на стол”. Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
Актуально

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
Актуально

Хренин о Военной доктрине: закрыты белые пятна в вопросах применения военной силы в мирное время

25 апреля 2024
Общество

Пярвічак «Белай Русі” ў Бабруйскім раёне стала болей

25 апреля 2024
Общество

Комиссия по координации работы по содействии занятости работала в Ковалевском сельсовете

25 апреля 2024
Актуально

Вольфович раскрыл новации проекта Концепции нацбезопасности

25 апреля 2024
Актуально

Смотрим вместе: работники УКП “Жилкомхоз” следят за ходом ВНС онлайн

25 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024