“Снежны снайпер”
У першыя дні сакавіка прайшлі абласныя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне, лыжных гонках і стральбе з пнеўматычнай зброі “Снежны снайпер” на прызы Прэзідэнцкага клуба.
Бабруйскі раён на дадзеных спаборніцтвах прадстаўлялі навучэнцы Цялушскага ВПК “Дзіцячы сад-школа” — пераможцы раённых спаборніцтваў у двух узроставых групах (настаўнік фізкультуры А.І. Гацко). У выніку старэйшая група ў складзе Віталя Сікорскага, Сяргея Крычко, Івана Вавулы і Аляксандра Дудаля заняла 7-е месца (усяго ўдзел прынялі 24 каманды). Малодшая група ў складзе Юліі Фархутдзінавай, Марыі Цялюк, Ілоны лапцевай і Таццяны Шынкаронак — 9-е месца.
У асабістым першынстве з найбольшым поспехам выступіў Віталь Сікорскі, які заняў 2-е месца.
Вячаслаў ДАВІДОВІЧ, дырэктар ДЮСШ.