Темы

На планёрцы ў райвыканкаме

Пытанні, звязаныя з вытворчасцю малака, не губляюць сваёй вастрыні і надзённасці. Менавіта ім, як адзначыў на планёрцы ў панядзелак першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Осіпаў, прысвячалася нарада на мінулым тыдні ў аблвыканкаме. Што тычыцца нашага раёна, то тут маюць месца мерапрыемствы, накіраваныя на павелічэнне росту малака: завозяцца бялковая сыравіна і неабходныя камбікармы. Працягваецца работа па павышэнні яго якасці.

Значная ўвага надаецца таксама рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі, падрыхтоўцы яе да веснавых палявых работ. Гатоўнасць апошняй, па словах Аляксандра Осіпава, у межах 70 працэнтаў.

Намеснік старшыні райвыканкама Тамара Рудая заклікала кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый строга трымаць на кантролі выкананне прагнозных паказчыкаў за студзень. Усе аддзелы, па словах Тамары Мікалаеўны, гэтым часам працуюць над праграмай мерапрыемстваў у межах Года якасці.   

Аб тым, што ў раёне працягваецца абследаванне ільготных катэгорый грамадзян на прадмет пажарнай бяспекі, паведаміла на планёрцы намеснік старшыні райвыканкама Святлана Носава. Агучыўшы вынікі раённай “Лыжні-2010”, Святлана Сяргееўна адзначыла, што ў раёне ўжо вядуцца падрыхтоўчыя работы да яшчэ аднаго значнага мерапрыемства — народнага гуляння “Масленіца”.

На планёрцы было агучана імя старшыні камісіі па падрыхтоўцы і правядзенню выбараў у мясцовыя саветы дэпутатаў. Ім абраны дырэктар Гарохаўскага ВПК “Дзіцячы сад-школа” Святаслаў Дашкоўскі. Старшыням сельсаветаў было рэкамендавана ўжо цяпер пачынаць падрыхтоўку памяшканняў да выбараў. 

На планёрцы абмяркоўваліся таксама пытанні газіфікацыі населеных пунктаў раёна (дакладчык: намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кісель), работы па ачыстцы ад снегу дарог (начальнік ДЭУ-72 Сяргей Казлоў), крымінагеннай сітуацыі на тэрыторыі раёна (начальнік Бабруйскага РАУС Сяргей Ільін), работы санітарнай і экалагічнай службаў (галоўны санітарны ўрач Валянціна Парахневіч, намеснік начальніка інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы акаляючага асяроддзя Мікалай Грашчанкоў) і некаторыя іншыя.

 Алена КАРПЕНКА.

 

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем