«Алімпійскія надзеі Беларусі»
Раённыя спаборніцтвы пад такой назвай па зімнім мнагабор’і «Здароўе» — дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь сярод навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў, праводзіліся сёлета ўпершыню і з’явіліся састаўной часткай круглагадовай спартакіяды школьнікаў.
Удзел у спаборніцтвах прынялі каманды школ з 14 чалавек — юнакоў і дзяўчат з 5-га па 11-ы клас. Спаборнічалі ў такіх відах, як скачкі ў даўжыню з месца, падцягванне на перакладзіне (юнакі), стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, лыжныя гонкі ад 1-го да 3-х км і іншых.
У выніку двухдзённых выпрабаванняў, якія праходзілі на базе Глушанскай і Хімоўскай школ, найболей падрыхтаванымі аказаліся вучні Цялушскай школы (настаўнік фізкультуры А.І. Гацко) у складзе Ілоны Лапцевай, Таццяны Лаўрэнцьевай, Святланы Манько, Веранікі Паслядовіч, Юліі Фархутдзінавай, Марыны Цялюк, Ірыны Заікінай, Зарыны Лаўрыновіч, а таксама Івана Вавулы, Уладзіслава Шатава, Віталія і Сяргея Сікорскіх, Сяргея Крычко, Аляксандра і Арцёма Дудалей.
2-е месца ў спаборніцтвах занялі вучні Брожскай школы, 3-е — Бортнікаўскай.
Вячаслаў Давідовіч,
дырэктар ДЮСШ.