“А ну-ка, хлопцы!”
Набліжаецца 23-га лютага — Дзень абаронцы Айчыны. Літаральна ва ўсіх установах адукацыі раёна да “мужчынскага дня” ладзяцца святочныя мерапрыемствы. Глушанскі ВПК “Дзіцячы сад-школа” у гэтым плане не выключэнне.
Як паведамілі ў школе, у межах мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня абаронцы Айчыны, ужо прайшла гульнёвая праграма, падчас якой спартыўным майстэрствам мераліся каманды юнакоў-старшакласнікаў і мужчын-педагогаў. Вызначыць пераможцу не ўдалося: калі ў валейболе перамагла адна каманда, то з эстафетай лепей справілася другая. Пры гэтым і школьнікі, і педагогі выразна прадэманстравалі сваю моц і спартыўныя здольнасці.
А непасрэдна ў дзень 23 лютага ў школе пройдзе яшчэ і гульнёвая праграма “А ну-ка, хлопцы!”.
Алена КАРПЕНКА.