Темы

У райвыканкаме

На планёрцы ў старшыні райвыканкама Міхаіла Шалкоўскага ў панядзелак на гэтым тыдні абмяркоўваліся злабадзённыя пытанні часу: падрыхтоўка да вясенне-палявых работ, выкананне прагнозных паказчыкаў, нарошчванне вытворчасці жывёлаводчай прадукцыі.

Што да апошняга, то, як адзначыў першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксандр Осіпаў, на мінулым тыдні менавіта па гэтым пытанні была праведзена нарада, падчас якой быў зроблены дэталёвы аналіз работы жывёлаводаў за 20 дзён студзеня, да спецыялістаў даведзены рэкамендацыі канкрэтна па кожнай малочна-таварнай ферме. На пачатак тыдня паказчык валавой вытворчасці малака ў сярэднім па раёне склаў 107 працэнтаў. Па словах Аляксандра Осіпава, галоўная задача цяпер — не дапусціць падзення росту малака.

Значная ўвага гэтым часам надаецца падрыхтоўцы да вясенне-палявых работ: рамантуецца, згодна плану, сельгастэхніка, вядзецца нарыхтоўка арганікі.

У планах аддзела эканомікі на гэтым тыдні, па словах намесніка старшыні райвыканкама Тамары Рудой, акрамя іншага, — праверка бізнес-планаў прадпрыемстваў.

Аб тым, што на базе Каменскай сярэдняй  школы прайшло выязное пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх, — далажыла на планёрцы намеснік старшыні райвыканкама Святлана Носава. Акрамя таго, Святлана Сяргееўна нагадала кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый аб правядзенні ў суботу “Лыжні-2010”. Тыя, хто да гэтага часу не падалі заяўкі на ўдзел у лыжных гонках прадстаўнікоў свайго калектыву, павінны зрабіць гэта неадкладна. Было адзначана і тое, што работа па падрыхтоўцы да правядзення выбараў у мясцовыя саветы дэпутатаў у раёне ўжо пачалася.

Нягледзячы на снежны покрыў, санітарная і экалагічная службы раёна працягваюць весці работу па навядзенні парадку на зямлі. Што дакладна зроблена — далажылі на планёрцы галоўны санітарны ўрач Валянціна Парахневіч і намеснік начальніка горрайінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы акаляючага асяроддзя Мікалай Грашчанкоў.

Аб злачынствах, якія былі ўчынены на тэрыторыі раёна на мінулым тыдні і аб мерах па іх прафілактыцы, распавёў памочнік начальніка Бабруйскага РАУС Ігар Шалыгін.

Падводзячы вынікі абмеркаванаму, старшыня райвыканкама Міхаіл Шалкоўскі завастрыў увагу на неабходнасці разлічыцца за выкарыстанне электраэнергіі тым прадпрыемствам, дзе гэтага яшчэ не зрабілі.  

Алена КАРПЕНКА.    

 

Последние новости

Человек и природа

Облачная погода с туманами ожидается сегодня в Беларуси

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Бобруйском райисполкоме прошло расширенное совещание, на котором обсудили работу в информационном пространстве в современных условиях

4 декабря 2025
Читать новость
Спорт

С 20 ноября стартовал республиканский социальный проект по поддержке спорта и здорового образа жизни «Супер либеро»

4 декабря 2025
Читать новость
Происшествия и безопасность

В Бобруйском РОВД предупреждают о «новогодних» схемах выманивания денег

4 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Бобруйском районе функционирует «Кризисная комната»

4 декабря 2025
Читать новость
Происшествия и безопасность

С жителями агрогородка Ленина говорили о важности установки АПИ

4 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем