У барацьбе са злачыннасцю

Як паведаміў начальнік Бабруйскага РАУС Сяргей Ільін, за мінулы тыдзень на тэрыторыі раёна было ўчынена 6 злачынстваў, 4 раскрыты. Сярод апошніх і крадзеж з магазіна вёскі Брожа. Устаноўлена, што яго ўчыніў жыхар горада Бабруйска, які нядаўна вярнуўся з месцаў пазбаўлення волі. 

Работнікамі дзяржаўтаінспекцыі на мінулым тыдні было зарэгістравана 150 выпадкаў парушэнняў правілаў дарожнага руху. Адзін з вадзіцеляў падчас руху знаходзіўся ў нецвярозым стане, за што панясе пакаранне.

Алена КАРПЕНКА.            

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.