Справы сельскагаспадарчыя

Планёрка ў райвыканкаме, якую правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Шалкоўскі, традыцыйна пачалася з абмеркавання пытанняў сельскагаспадарчай галіны, у прыватнасці, жывёлагадоўлі. Першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Осіпаў  у сваёй справаздачы адзначыў, што жывёлаводы раёна прыступілі да выканання намечаных на 2010 год планаў па вытворчасці малака. На іх выкананне накіраваны шэраг мер. Да прыкладу, гаспадаркамі набыта 300 тон камбікорму, з завода па пераапрацоўцы алейных культур з пачатку гэтага месяца завезена 65 тон бялку. Маюцца, няхай і не значныя, зрухі: на сёння малака ў раёне дояць 107 працэнтаў да ўзроўню мінулага года. З “мінусам” працуе толькі адна гаспадарка.

Рыхтуючыся да веснавых палявых работ, працягваецца, па словах Аляксандра Осіпава, і рамонт сельскагаспадарчай тэхнікі.

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.