На сустрэчы з губернатарам
15 студзеня сёлетняга года ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы г. Магілёва адбылася сустрэча старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта П.М. Рудніка з заслужанымі людзьмі вобласці, якая прысвячалася Дню стварэння Магілёўскай вобласці.
Ад нашага раёна на сустрэчы з губернатарам пабывала Герой Сацыялістычнай працы Любоў Паўлаўна Цэд. Акрамя размовы з Пятром Міхайлавічам, удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць пазнаёміцца з матэрыяламі тэматычнай выставы па гісторыі развіцця нашай вобласці.
Алена КАРПЕНКА.