Темы

Час лыжных гонак

У мінулыя выхадныя на базе Глушанскага ВПК “Дзіцячы сад-школа” прайшлі раённыя спаборніцтвы па лыжных гонках у двух узроставых групах сярод агульнаадукацыйных школ і па зімнім мнагабор’і “Абаронца Айчыны” — сярод моладзі дапрызыўнога і прызыўнога ўзросту.

У лыжных гонках сярод школьнікаў па-за канкурэнцыі як у камандным, так і ў асабістым першынствах, былі лыжнікі Цялушскага ВПК (настаўнік фізкультуры А.І. Гацко). Абсалютнымі пераможцамі ў асабістым першынстве прызнаны Марына Цялюк, Зарына Лаўрыновіч, Андрэй Крывіцкі і Арцём Дудаль. 2-е месца занялі Юлія Фархутдзінава, Іван Вавула, Сяргей Крычко з Цялушскай школы і Вераніка Васільева — з Брожскай. На трэцім месцы — Ірына Заікіна і Аляксандр Дудаль з Цялушскага ВПК, Анастасія Парахневіч з Варатынскай школы і Антон Роскач — з Гарохаўскага ВПК.

У камандным першынстве на 2-м месцы лыжнікі Брожскай, на трэцім — Хімоўскай школы.

У зімнім мнагабор’і сярод моладзі дапрызыўнога і прызыўнога ўзросту ў пераможцы выйшлі зноў жа юнакі з Цялушы. Другое месца ў юнакоў Гарохаўскай, трэцяе — Хімоўскай школ.

У асабістым першынстве, ва ўзроставай катэгорыі 15-16 год, перамог Сяргей Крычко з Цялушскай школы. На другім месцы Руслан Шпакоўскі з Хімоўскай, на трэцім — Аляксандр Шкуратаў з Гарохаўскай школы.

Ва ўзроставай катэгорыі 17-18 год пераможцай у мнагабор’і (лыжныя гонкі, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, падцягванне на перакладзіне) стаў Арцём Дудаль, другое месца заняў Вадзім Барадзін з Брожскай школы, трэцяе — Фёдар Кантаеў — з Ленінскай.

Вячаслаў ДАВІДОВІЧ,

дырэктар ДЮСШ.

Последние новости

Общество

1155 женщин приходится на 1 тысячу мужчин в Могилевской области

3 сентября 2026
Читать новость
Точка зрения

Коррозия государственности: как олигархический клан и коррупция при Зеленском уничтожают Украину изнутри

3 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Доставка — с безопасностью

3 сентября 2026
Читать новость
Адзінства. Радзіма. Незалежнасць

«Трыбуна працы» запускает проект «Ад падзела да адзінства»

3 сентября 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 3 сентября: до +23°С, небольшие дожди

3 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Аграрии «Агрокомбината Бобруйский» ведут уборку кукурузы на силос

2 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем