Темы

З добрай весткай у кожны дом

Паштальён на вёсцы — чалавек асаблівы. Нягледзячы на канкрэтныя, як і ў кожнай прафесіі, абавязкі, выконвае іх нашмат болей.

— Ну хіба можна адмовіць бабулі ці дзядулі наладзіць антэну да тэлевізара, купіць лекі ці, скажам, прынесці вады? — усміхаецца мая субяседніца, паштальён Цялушскага паштовага аддзялення Л.В. Крычко. — Зразумела, не. А ў населеных пунктах, якія абслугоўваю: Пралетарскі і Усход, — жывуць выключна пажылыя людзі, якім, іншым разам, трэба проста выгаварыцца: падзяліцца радаснай ці сумнай навіной.

У паштальёнскай справе Любоў Васільеўна без малога чатыры гады. Да гэтага працавала выхавацелем у мясцовым дзіцячым садку. На маё запытанне, чаму давялося памяняць прафесію, адказвае проста:

— Прымусіла жыццё. Мужу на чыгунцы прапанавалі новую пасаду, якая адрывае ад дому на цэлыя суткі. А тут — дзеці і гаспадарка немалая, якой патрабуецца догляд. Прафесія ж паштальёна займае не так шмат часу. Працоўны дзень пачынаецца ў 8.30, а каля 14 гадзін ужо заканчваецца. Тым болей, што новая прафесія мне падабаецца не меней: амаль увесь дзень на прыродзе, на свежым паветры. Не пужаюць нават нязручнасці з перамяшчэннем. Населеныя пункты, якія я абслугоўваю, знаходзяцца прыкладна ў трох кіламетрах ад Цялушы. На чым толькі не даводзіцца туды дабірацца?! Асвоіла ўсе віды транспарту, — смяецца жанчына. — Найчасцей карыстаюся веласіпедам, летам — на скутары, а бывае і на аўтобусе, і на кані. Спяшаюся да сваіх падпісчыкаў, ведаю — чакаюць!

Дарэчы, жыхары населеных пунктаў, якія абслугоўвае Л.В. Крычко, актыўныя падпісчыкі.

— Выпісваюць розныя выданні, аднак, перавагу ў апошні час аддаюць «Днепровской неделе». Любяць і «раёнку», асабліва тыя, хто з ёю зжыўся, выпісвае даўно.

Як чалавек, які любіць радзіму і ганарыцца ёю, Любоў Васільеўна за тое, каб вакол была чысціня.

— У нашай Цялушы людзі наводзяць парадак. Глядзіш, сёння адны на вуліцы прыбіраюцца, заўтра — другія, там — трэція… І гэта прыемна.

З задавальненнем расказвае паштальён і пра змены, якія адбыліся ў Цялушы за час падрыхтоўкі да надання вёсцы статусу аграгарадка. Засмучае  толькі адсутнасць аптэкі, на з’яўленне якой жыхары ўсё ж спадзяюцца. 

Як і ў кожнага чалавека, у Любові Васільеўны ёсць любімы занятак — вязанне. Займацца гэтым яна гатова без супынку. Праўда, дэфіцыт з часам: вечарам сям’я, клопаты па гаспадарцы, а на раніцу яе чакае звыклая і прыемная дарога да тых, хто, ведае, ёй заўжды рады.    

Алена КАРПЕНКА.    

Фота Дзмітрыя БЕГУНОВІЧА.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем