Темы

У райвыканкаме

Як паведаміў на планёрцы ў панядзелак першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Осіпаў, у раёне праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на павелічэнне малочнай вытворчасці. Сярод іншых — набыццё камбікорму, якога толькі за апошні месяц адыйшоўшага года ў гаспадаркі было завезена болей за 600 тон. У параўнанні да мінулага года валавая вытворчасць малака ў раёне павялічылася і склала на раніцу панядзелка 105 працэнтаў.

Значная ўвага гэтым часам, па словах Аляксандра Васільевіча, надаецца і рамонту тэхнікі, падрыхтоўкі яе да веснавых палявых работ. Складзены дэтальны графік па кожнай гаспадарцы адносна таго, якія дэталі патрабуюцца, у якой колькасці і г.д.

Пачатак кожнага новага года — гэта падвядзенне вынікаў мінулага. У гэтай сувязі намеснік старшыні райвыканкама Тамара Рудая заклікала ўсіх, і ў першую чаргу начальнікаў аддзелаў райвыканкама, з усёй адказнасцю аднесціся да справаздач, своечасова накіраваць апошнія ў статыстыку.

Завяршыліся навагоднія святы. Па словах намесніка старшыні райвыканкама Святланы Носавай, яны прайшлі ва ўсіх клубных установах раёна без непажаданых здарэнняў. Святлана Сяргееўна нагадала і тое, што на гэтым тыдні адбудзецца пасяджэнне каардынацыйнага савету па здароваму ладу жыцця.

На планёрцы абмяркоўваліся таксама пытанні, звязаныя з будаўніцтвам жылля, уводам у строй жывёлаводчага камплексу “Акцябр”, пытанні ацяплення, ачысткі ад снегу дарог. Дарэчы, што тычыцца апошняга, то старшыня райвыканкама Міхаіл Шалкоўскі адзначыў станоўчую работу дарожных службаў і выказаў спадзяванне, што такім чынам, без прамаруджванняў, дарожнікі будуць несці сваю варту і надалей.        

Калі большасць людзей звязваюць навагоднія святы з магчымасцю адпачыць, то супрацоўнікам міліцыі ў гэтыя дні звычайна не да адпачынку. Як паведаміў начальнік Бабруйскага РАУС Сяргей Ільін, за мінулы тыдзень на тэрыторыі раёна было ўчынена 16 злачынстваў, з іх 2 — цяжкія. Правілы дарожнага руху парушылі 122 вадзіцелі, прычым, двое кіравалі транспартным сродкам у нецвярозым стане, за што панясуць пакаранне.  

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем