Темы

Дзелавы панядзелак

Справы сельскагаспадарчыя

Планёрка ў панядзелак, якую правёў старшыня райвыканкама М.У. Шалкоўскі, па традыцыі пачалася з абмеркавання спраў сельскагаспадарчых. Даючы справаздачу аб ходзе развіцця жывёлагадоўлі, першы намеснік начальніка райсельгасхарчу А.В. Осіпаў адзначыў, што падведзеныя на мінулым тыдні вынікі развіцця дадзенай галіны за 11 месяцаў года па шэрагу паказчыкаў, у прыватнасці, развіцці малочнай вытворчасці, не дасягнулі запланаваных лічбаў, што патрабуе дадатковых мер па выпраўленні сітуацыі. Што да мясной вытворчасці, то са станоўчага боку быў адзначаны СВК “Гігант”: у гаспадарцы нядрэнна справацавалі па вытворчасці свініны. 

З палявых работ на гэты час незавершананай застаецца ўборкай кукурузы на зерне ў СВК “Гігант” і ААТ “Агракамбінат “Бабруйскі”. Працягваецца ўнясенне ў глебу мінеральных угнаенняў. Завяршылі пасадку запланаваных на восень садоў. Усяго на гэты час пад яблыневыя сады ў раёне занята 56 га.

Рыхтуюцца ў гаспадарках і да веснавой сяўбы: займаюцца  ачысткай насення. Дадзеная работа, па словах А.В. Осіпава, будзе завершана да 15 снежня.

Казка для дзяцей-інвалідаў 

У мінулую суботу, у межах мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня інвалідаў, дзецям-інвалідам раёна быў наладжаны прагляд казкі ў тэатры імя Дуніна-Марцінкевіча. Кожны з дзяцей, па словах  намесніка старшыні райвыканкама С.С. Носавай, атрымаў таксама і салодкі падарунак.

Святлана Сяргееўна адзначыла і тое, што на гэтым тыдні будзе наладжана праверка ведаў спецыялістаў, адказных на прадпрыемствах за ахову працы.

Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням падпіскі на перыядычныя выданні. Гэтая адказная кампанія працягваецца. У прыватнасці, на “Трыбуну працы” падпіску можна аформіць як на бліжэйшым аддзяленні паштовай сувязі, так і ў рэдакцыі газеты. Сярод найбольш актыўных падпісчыкаў на раёнку  С.С. Носава назвала ўстановы аховы здароўя, Бабруйскі РАУС і Бабруйскае райспажыўтаварыства.

У знак удзячнасці за супрацоўніцтва рэдактар газеты “Трыбуна працы” А.А. Бегуновіч напрыканцы планёркі ўручыла падарунак галоўнаму ўрачу Бабруйскай гарадской паліклінікі №2  М.Г. Семенюку.

 Правілы парушаюць пешаходы

Даючы справаздачу аб стане злачыннасці ў раёне, намеснік начальніка РАУС І.В. Шалыгін паведаміў аб забойстве, якое адбылося на мінулым тыдні ў в. Туркі.

Спыняючыся на рабоце дарожна-патрульнай службы, І.В. Шалыгін завастрыў увагу на тым факце, што сярод выяўленых на мінулым тыдні парушэнняў правіл дарожнага руху  значную колькасць складаюць тыя (97), што на сумленні пешых удзельнікаў руху.

Навядзем парадак на зямлі

Заслухаўшы справаздачу галоўнага санітарнага ўрача г. Бабруйска і Бабруйскага раёна В.М. Парахневіч і намесніка начальніка Бабруйскай горрайінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы акаляючага асяроддзя М.Л. Грашчанкова аб праведзенай на мінулым тыдні рабоце па кантролю за станам утрымання ўласных падворкаў жыхароў раена і тэрыторый арганізацый, старшыня райвыканкама М.У. Шалкоўскі парэкамендаваў дадзеную работу актывізаваць, асабліва ў аграгарадках.  

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Деятельность Президента

Лукашенко произвел кадровые назначения в структуре Следственного комитета

19 апреля 2024
Общество

Министерство транспорта и коммуникаций проводит правовой мониторинг

19 апреля 2024
Общество

Новым главным лесничим Бобруйского лесхоза стала Елена Порсик

19 апреля 2024
В будущее вместе с нами

В Химовской школе прошло мероприятие в рамках проектов «Единый парламентский день» и «Молодежный щит»

19 апреля 2024
Актуально

Наведем порядок вместе! Завтра, 20 апреля, в Беларуси пройдет республиканский субботник

19 апреля 2024
Человек и природа

Сильные дожди со снегом и порывистый ветер ожидаются сегодня в Беларуси

19 апреля 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе милиционер применил оружие против агрессора с косой в руках

18 апреля 2024
Актуально

Жители Бобруйщины обсуждают предстоящее ВНС

18 апреля 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе спасатели проехали по маршруту автолавки и напомнили сельчанам о безопасности

18 апреля 2024
Актуально

Подготовку к первому заседанию VII ВНС обсудили на совещании у Лукашенко

18 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Школьница из Бобруйского района принимает участие в финале республиканского конкурса «Я патриот своей страны»

10 апреля 2024
Общество

19 апреля в Бобруйском районе временно будет приостановлено вещание эфирного телевидения

7 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекция контролирует соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Внимание! В Бобруйском районе введено ограничение на посещение леса

9 апреля 2024
Сельское хозяйство

У ААТ «Міхалёўская Ніва» сеюць пшаніцу

10 апреля 2024