Пераможца —каманда з Цялушы
У выхадныя дні прайшлі раённыя спаборніцтвы па баскетболе сярод дзяўчат.
Па выніках спаборніцтваў пераможцам стала баскетбольная каманда Цялушскага ВПК «Дзіцячы сад-АСШ» у складзе Зарыны Лаўрыновіч, Наталлі і Юліі Гацко, Ірыны Заікінай, Анастасіі Дзяркач, Анастасіі Пінчук, Валянціны Сяліцкай і Кацярыны Жукавай.
На другім месцы па выніках спаборніцтваў каманда дзяўчат Бортнікаўскай школы, на трэцім — Міхалёўскай.
Вячаслаў Давідовіч,
дырэктар ДЮСШ.