Дзейнасць міні-завода спынена

Даючы справаздачу аб стане злачыннасці на тэрыторыі раёна, начальнік Бабруйскага РАУС Аляксандр Кавальчук, разам з іншым, паведаміў, што ў адной з кватэр горада Бабруйска па вул. Гагарына выяўлена і спынена дзейнасць міні-завода па прыгатаванні самагону, які прадпрымальны гаспадар распаўсюджваў на тэрыторыі раёна. 450 літраў брагі, 102 л самагону і абсталяванне для яго вытворчасці (2 самагонных апараты) знішчаны, і гэтым, вядома, не абыдзецца. А ўвогуле супрацоўнікамі раённай міліцыі на мінулым тыдні выяўлена 6 парушэнняў антыалкагольнага заканадаўства. Затрыманы і 2 вадзіцелі, якія кіравалі транспартным сродкам ў нецвярозым стане.

Алена КАРПЕНКА.     

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.