Темы

У планах “Гіганта” – пабудова бульбасховішча

У бліжэйшыя два гады СВК”Гігант” мае намер пабудаваць сучаснае тыпавое бульбасховішча, якое б адпавядала еўрапейскім патрабаванням.

З-за адсутнасці спецыялізаванага сховішча гаспадарка вымушана максімальна рэалізаваць сабраны ўраджай бульбы да 1 снежня. Новае бульбасховішча маецца быць разлічаным на 12 тысяч тон клубняў. У такіх сховішчах устанаўліваюцца сістэмы актыўнага вентыліравання, кантроль за тэмпературай і вільготнасцю забяспечваюць спецыяльныя датчыкі. Новая тэхналогія дае магчымасць максімальна захаваць бульбу (страты складаюць усяго 2 працэнты), што, у сваю чаргу, дае магчымасць рэалізаваць гародніну на працягу ўсяго года.

Да слова сказаць, сёлета СВК “Гігант” павялічыў плошчу бульбяных палеткаў на 40 гектараў, усяго імі занята 240 га.

Гаспадарка набыла сучасную галандскую фасовачную лінію, на якой ажыццяўляецца фасоўка бульбы ў цэлафанавыя пакеты (ад 0,5 кг да 10 кг) і сетку (ад 2,5 кг да 25 кг) для пастаўкі ў гандаль.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

«Два колеса — двойная опасность!». 24 апреля Госавтоинспекция проводит Единый день безопасности дорожного движения

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем