Справы сельскагаспадарчыя

Даючы на планёрцы ў панядзелак справаздачу аб ходзе палявых работ, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Валерый Сямёнаў адзначыў, што ўвесь іх комплекс у раёне працягваецца: заканчваюць капаць бульбу, убіраюць гародніну, кукурузу, вядуцца работы па падняцці зябліва. Праўда, з апошнім, з-за недахопу паліва, маюцца праблемы, аб вырашэнні якіх, па словах старшыні райвыканкама Міхаіла Шалкоўскага, павінны паклапаціцца найперш у саміх гаспадарках.

Што да жывёлагадоўлі, то галоўная задача для ўсіх: кіраўнікоў, спецыялістаў і работнікаў ферм — з вялікай адказнасцю падыйсці да вырашэння пастаўленых на нарадзе жывёлаводаў канкрэтных для кожнай гаспадаркі задач, накіраваных на павелічэнне вытворчасці малака і мяса.

Алена Карпенка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.