Праграма “Пладаводства”
Згодна праграме “Пладаводства” на 2004-2010 гады ў Бабруйскім раёне павінна быць пасаджана 200 гектараў яблыневых садоў. У выкананне дадзенай праграмы ўключыліся тры сельгасарганізацыі: СВК “Калгас імя А. Неўскага” (100 га), СВК “Калгас імя Дзяржынскага”(50) і БТАА “Амега-Люкс”(50).
На сёння пад садавіну занята ўсяго 86 га. Пры ўмове грашовых паступленняў пасадка садоў у гэтую восень працягнецца. Плануецца пасадзіць 56 га, з якіх 16 — у СВК “Калгас імя Дзяржынскага” і па 20 га — у СВК “Калгас імя А. Неўскага” і БТАА “Амега-Люкс”.
Алена КАРПЕНКА.