Палявыя работы ў стадыі завяршэння

Даючы справаздачу аб стане сельскагаспадарчых работ, у прыватнасці, раслінаводства, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу  Валерый Сямёнаў адзначыў, што бульба засталася не ўбранай толькі ў двух сельгасарганізацыях: БТАА “Амега-Люкс” і СВК “Гігант”. Наладжана работа з уборкай цукровых буракоў. Гэтым часам поўным ходам вядзецца ўборка ў СВК “Калгас імя А. Неўскага”. Скончыўшы ўборку ў сваёй гаспадарцы, механізатары СВК ”Гігант” на “Холмеры” дапамагаюць убіраць буракі ААТ “Агракамбінат “Бабруйскі”. Няма праблем, па словах Валерыя Сямёнава, і з уборкай кукурузы на зялёныя кармы. Літаральна на днях, пры ўмове спрыяльнага надвор’я, пачнецца масавая ўборка гэтай культуры на зерне. Бліжэйшая задача жывёлаводаў — перавод статку на зімне-стойлавае ўтрыманне, што, па меркаваннях спецыялістаў, будзе садзейнічаць росту малака. З вытворчасцю мяса сітуацыя ў раёне стабільная. 

Алена Карпенка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.