Темы

Багацце сталых гадоў

1 кастрычніка ў краіне адзначылі Дзень пажылых людзей. З нагоды гэтага літаральна ва ўсіх клубных установах і бібліятэках прайшлі або пройдуць у выхадныя дні святочныя мерапрыемствы самых розных форм.

Да прыкладу, 30 верасня ў Каменскім сельскім Доме культуры прайшоў святочны агеньчык пад назвай “Каб старасць была ў радасць”. Агеньчыкі “Мае гады, маё багацце” і “Ах, гэтыя цёплыя сустрэчы” прайшлі ў Бортнікаўскім і Туголіцкім СДК. Пажылых глушанцаў 1 кастрычніка сабрала вечарына “Ад усёй душы”, а жыхароў Гарбацэвічаў — пасядзелкі “У сяброўстве неразлучныя”. У Осава ў дзень 1 кастрычніка была наладжана святочная канцэртная праграма “Багацце сталых гадоў”.

Усе гэтыя мерапрыемствы далі магчымасць немаладым людзям, ветэранам вайны і працы сабрацца разам, прыгадаць былое, паўдзельнічаць у песенных конкурсах, словам, — адпачыць.

Між іншым, самі пажылыя людзі лічаць, што ў сталасці, гэтак жа як і ў любой іншай пары жыцця чалавечага, ёсць шчаслівыя і прыемныя моманты. А што да настрою, то ён залежыць, у першую чаргу, ад самога чалавека.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

ИМНС информирует о необходимости уплаты единого имущественного платежа. Как это сделать

3 сентября 2026
Читать новость
Общество

1155 женщин приходится на 1 тысячу мужчин в Могилевской области

3 сентября 2026
Читать новость
Точка зрения

Коррозия государственности: как олигархический клан и коррупция при Зеленском уничтожают Украину изнутри

3 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Доставка — с безопасностью

3 сентября 2026
Читать новость
Адзінства. Радзіма. Незалежнасць

«Трыбуна працы» запускает проект «Ад падзела да адзінства»

3 сентября 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 3 сентября: до +23°С, небольшие дожди

3 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем