Ахова культур — пад увагай
Як паведамілі ў Дзяржаўнай установе па насенневодстве, каранціну і ахове раслін, у раёне працягваюцца мерапрыемствы, накіраваныя на ахову культур.
Гэтым часам вядзецца хімпраполка азімых, звозяцца рэшткі ядахімікатаў з гаспадарак на цэнтральную базу ў Бабруйскае ААТ “Аграмашсервіс”. Акрамя таго, праводзіцца абследаванне азімых культур ураджаю 2010 года на наяўнасць інфекцый септарыёзу, мучністай расы і бурай іржы.
Наперадзе — абследаванне садоў на наяўнасць шкоднікаў.
Алена КАРПЕНКА.