Уручаны юбілейныя медалі

21 верасня сёлетняга года ва ўрачыстых абставінах старшыня Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта М.У. Шалкоўскі ўручыў юбілейныя медалі “65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” загадчыку арганізацыйна-метадычным аддзелам раённага цэнтра культуры і вольнага часу А.У. Сенцябрскай, настаўніку гісторыі ДУА “Бортнікаўская агульнаадукацыйная школа” С.І.Сіліч і настаўніку дапрызыўнай падрыхтоўкі ДУА “Цялушскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-агульнаадукацыйная школа” А.І. Сляпко.

Падставай для іх ушанавання стаў актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні культурна-масавых раённых мерапрыемстваў, прысвечаных героіка-патрыятычнай тэматыцы, і актыўная работа па героіка-патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення.

Алена Карпенка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.