Темы

Лёс не выбіраюць

Столькі перажытку і трывог, колькі выпала на падлеткавыя гады жыхаркі пасёлка Глуша Алены Рыгораўны Далжэцкай (на здымку), іншыя і за жыццё не спазнаюць.

— Яно не дай Божа такое нікому перажыць, — ківаючы з боку ў бок галавой, гаворыць жанчына. — Але куды ты ад свайго лёсу дзенешся. Дый не адна я такая…

У сям’і, дзе нарадзілася, акрамя Алены, было яшчэ чацвёра дзяцей: два браты і дзве сястры. Усе змалку былі прывучаны да працы, не цураліся ніякай работы па гаспадарцы.

Калі Алене споўнілася трынаццаць год, на беларускую зямлю і ў родную вёску прыйшла бяда — нямецка-фашысцкая навала. Ад звыклага ўкладу жыцця не засталося нічога. Усе: і малыя, і старыя жылі ў страху і чаканні бяды. Шмат моладзі, сярод іх і старэйшыя брат і сястра Алены, імкнучыся прыносіць хоць якую карысць дзеля набліжэння перамогі, пайшлі ў партызанскія атрады.

— У нашай хаце, якая стаяла на скрыжаванні вуліц, партызаны былі частымі госцьмі, — успамінае Алена Рыгораўна. Маці з бацькам іх заўжды прымалі, як сваіх сыноў, чым маглі, частавалі. Іншым разам, седзячы за сталом, маладзенькія партызаны заводзілі песню. Седзячы на печы, я ўважліва слухала іх, пра сябе паўтарала словы. Большасць з тых песень урэзаліся ў маю памяць на ўсё жыццё (вытрымліваючы інтанацыю рашучасці і непахіснасці, жанчына гучна заводзіць:  

“Слушайте, отряды,песню фронтовую.

Сдвинутыя брови, сжатые сердца.

Родина послала в бурю огневую,

К бою снарядила верного бойца…

Приходилось туго гитлеровским слугам

От его стального, острого штыка”).

Песня гэтая народная, яе самі ж партызаны і склалі.

Час ішоў. Аднойчы брату і сястры Алены, ды яшчэ дзесяці юнакам і дзяўчатам з іх вёскі прыйшлі павесткі збірацца ў Германію. Даведаўшыся пра гэта, партызаны пераправілі ў вёску лістоўкі з заклікам не рабіць апошняга. Абнесці лістоўкі па хатах узяліся Алена з сястрою. Пад покрывам ночы яны ўпотайкі прабраліся да кожнага дома і прасунулі маленькія паперкі ў дзвярныя клямкі. Так ніводны з маладых людзей з іх сяла у Германію тады не паехаў, а ўсе яны — і сястра Зіна  з братам Паўлам  — пайшлі ў партызанскі атрад. Заданне камандзіра аддзялення Пархоменкі (аддзяленне дыслацыравалася ў Зелянковічах) было выканана. Алена вельмі ганарылася, што ў яго выкананні непасрэдны ўдзел прыняла і яна таксама.

Учынак вясковай моладзі не застаўся незаўважаным фашыстамі, і ўсе іх сем’і — у тым ліку і Алены Рыгораўны — былі арыштаваны і дастаўлены ў пасёлак Глушу для далейшай адпраўкі на прымусовыя работы ў Нямеччыну. Пасля трохдзённага знаходжання ў Глушы сем’і пад канвоем былі дастаўлены ў Бабруйск да месца размеркавання. Алены сярод іх не было. Калі ўсіх выводзілі з хаты, яна схавалася, прытуліўшыся за печчу. Колькі там прастаяла, не ведае. Выйшла з хаты толькі тады, калі ні нямецкай гаворкі, ні стуку абцасаў,  ні лаю сабак, якімі палохалі людзей, ужо не было чуваць. Праўда, яе заўважыў паліцай, які ля хаты нёс варту, але не выдаў. Нягледзячы на ўсе выпрабаванні, Алена Рыгораўна гаворыць пра гэтага чалавека са спачуваннем: “Не ад лёгкага жыцця ў паліцаі пайшоў: пяцёра дзяцей у яго было, усе есці хацелі…”. 

Выйсці з хаты, у якой засталася, было сапраўдным геройствам: насупраць у доме размяшчалася нямецкая камендатура. Заматаўшыся да вачэй у доўгую шаль, каб нельга было пазнаць, скарыстаўшы хвіліну, калі на вуліцы ніхто не завіхаўся, яна выскачыла з хаты і  што было моцы пабегла да лесу. На выпадак, калі немцы спыняць, вырашыла гаварыць, што надта моцна баліць зуб, тым болей, што ведала, як гэтае слова гучыць па-нямецку. Але, на шчасце, ніхто не спыніў. Дабегла да лесу і накіравалася ў яго гушчу.

— Цёмна, дарогі не бачна, лес незнаёмы, ад крыўды і страху цякуць слёзы, — успамінае Алена Рыгораўна, — але бягу, разумею, што толькі тут выратуюся.

Не трапіў у Германію і брат Сяргей. Перад тым як адправіць усіх у Бабруйск немцы запыталіся, ці не пакажа хто, дзе пасуцца каровы. Ён і яшчэ адзін хлопец далі згоду. Фашыстаў у лес да кароў яны завялі, але самі паўцякалі і таксама некаторы час блукалі, хаваючыся, па лесе. Потым Сяргея яшчэ раз бралі ў Германію. Зноў уцёк. Ужо з Польшчы. Адтуль пешшу вярнуўся дамоў.

Алена ж пасля блукання па лесе вырашыла падацца ў вёску да цёткі. Была спачатку ў адной, потым у другой. Пачуўшы, што яна засталася адна, дзяўчынку адшукаў брат Павел і забраў з сабой да партызан. Хацеў, пры магчымасці, пераправіць за лінію фронту. Аднак збыцца гэтаму было не суджана: праз тыдзень пасля таго, як частка сям’і злучылася ў партызанскім атрадзе, юнак не вярнуўся з задання, загінуў ад нямецкай кулі.    

Алена зноў засталася адна. Яшчэ некаторы час пабыла ў партызанскім атрадзе, а потым папрасілася, каб ёй дапамаглі перабрацца ў вёску.

— Не хацелася быць чужым у абузу, — гаворыць жанчына. — У кожнага свая сям’я, свае клопаты…

Партызаны пераправілі  Алену ў Глушу. Некаторы час цётка хавала яе, не дазваляла выходзіць на вуліцу, баялася, каб раптам хто не пацікавіўся, чаму дзяўчына не ў Германіі.

Жыць пад страхам было нялёгка, і дзядзька, везучы да партызан хлеб, прапанаваў завезці яе ў партызанскі атрад да сястры Ані. І зноў ёй нічога не заставалася, як пагадзіцца.

Была позняя восень. Ехалі ноччу. Дзядзька правіў адной павозкай, яна — другой. Уз’ехаўшы на пянёк, яе воз перавярнуўся.

— Добра што конік лагодны быў, — прыгадвае жанчына. — Ляжу пад мяхамі з правізіяй, не магу паварушыцца, і ён стаіць, з месца не кранае. Так было, пакуль дзядзька не вярнуўся і не вызваліў мяне. Зерне тады мы ўсё ж даставілі партызанам.

Сама я стала жыць у зямлянцы разам з сястрой. І зноў нядоўга: нямецкія танкі ўшчэнт разбурылі і нашу зямлянку, і ўсе астатнія. Нас загналі ў балота, дзе давялося прабыць двое сутак.

Пасля гэтага Алена зноў вяртаецца ў Глушу. Тут, у цёткі, яна і дачакалася вызвалення.

Нялёгкім было і пасляваеннае жыццё. У пятнаццаць год Алена Рыгораўна, па сутнасці яшчэ падлетак, якую толькі не выконвала працу.

— Поле сеяла. Разам з жанчынамі па чатыры чалавекі ўпрагаліся замест каня. Цяжка было, на раніцу ні рук, ні ног не чуеш, але цікава нават — гэта ж я сама ўсё раблю. Усё паспявала.

У сорак пятым годзе вярнуліся з Германіі бацькі Алены. Тады ўжо для яе, як кажа, наступіў рай божы.

Праз некаторы час Алена Рыгораўна стала працаваць на Глушанскім шклозаводзе. Сустрэла свайго суджанага. Пажаніліся. Сталі гадаваць чацвярых дзетак: траіх сыноў і дачку. Працу на шклозаводзе памяняла на вартаўніка ў дзіцячым садку:

— Трое хлопцаў усё ж, а за імі нагляд ой які трэба. Муж працаваў шафёрам, увесь час у раз’ездзе. А мне так хацелася, каб дзеці і дагледжанымі былі, і, галоўнае, на вачах. Вялі гаспадарку. Адных бычкоў колькі выгадавалі і прадалі ў суседнія калгасы! Хацелася не хужэй іншых жыць, у дзяцей каб усё было.

Дзеці падрасталі, у сям’і быў лад. Алене Рыгораўне здавалася, што нічога кепскага ўжо і быць не можа: на яе лёс ужо хапіла.

Праважаючы сыноў у армію, нарадавацца не магла:

— Раз бяруць, думала, значыць, здаровыя. А што для маці галоўнае — каб дзеці здаровымі былі. А таго не думала не гадала, што не вернецца мой Генка… Прыгажун, ласкавы такі быў… У Афганістане загінуў.

Партрэт сына — у кожным пакоі хаты. Як самае дарагое захоўвае Алена Рыгораўна пісьмы: і тыя, што яму адрасаваліся (перадалі салдаты), і тыя, што дасылаў сын ім.        

— Усё перажыць можна: і скруху, і голад, — уздыхае жанчына, — але толькі не смерць дзіцяці. Хоць ужо і трыццаць год мінула…

Але жыццё не стаіць на месцы. Алена Рыгораўна і яе муж Эдуард Сямёнавіч, юначыя гады якога таксама апаліла вайна (быў актыўным удзельнікам партызанскага руху), не прывыклі скардзіцца і сядзець без справы. У хаце, на двары і агародзе — поўны парадак. Паўсюль многа розных кветак. Падчас нашага завітання дапамагчы родным прыехаў з Вілейкі сын. Яшчэ адзін жыве тут жа, у Глушы. Дачка ў Мінску. Яна таксама частая госця ў бацькоўскім доме.

Жыццё працягваецца. І нават калі б вельмі хацелася памяняць лёс, то хіба яго выбіраюць?   

 

Алена Карпенка.

Фота Валянціны МІЛОХІНАЙ. 

Последние новости

Происшествия и безопасность

Какие правила безопасности нужно соблюдать в Пасху: советы от МЧС

4 мая 2024
Калейдоскоп

Православная Пасха-2024: история и традиции празднования

4 мая 2024
Человек и природа

Погода на выходные: в ночь на субботу заморозки до -2°С, в воскресенье – дожди, возможны грозы

4 мая 2024
В будущее вместе с нами

Працоўнае лета павінна быць бяспечным

3 мая 2024
Актуально

План комплексного благоустройства территории Бобруйского района на 2024 год

3 мая 2024
Актуально

Текущий ремонт кровель жилых домов в 2024 году

3 мая 2024
80-летие освобождения Беларуси

Узницы концлагерей принимали поздравления с Днем Победы

3 мая 2024
Общество

На заседании исполкома рассмотрен вопрос о дополнительных мерах по кадровому обеспечению госорганизаций

3 мая 2024
Актуально

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Общество

Какие документы можно получить через единый портал электронных услуг

3 мая 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Актуально

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024
Культура

В районном Центре культуры прошли конкурсы чтецов и военно-патриотической песни

29 апреля 2024