Темы

Будзе рагуля, будзе і сена

Яшчэ год дваццаць-трыццаць таму ўявіць сельскі падворак без рагулі было просто немагчыма. Цяпер — хутчэй наадварот. І звязана гэта з прычынай, найперш, аб’ектыўнай — старэннем сельскага насельніцтва. Тыя, хто карову прывык лічыць карміцелькай, трымаць яе ўжо не ў стане, а моладзь у пошуках лёгкага хлеба абцяжарваць сябе клопатамі пра жывёлу зачастую не хоча.

Між тым, як паказвае вопыт, рагуля і цяпер — добры падспорак да сямейнага бюджэту, было б толькі малако запатрабаваным. Менавіта з гэтага пытання — запатрабаванасці малака з уласных падворкаў — і пачалася наша размова са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Л.А. Баркоўскім.

— Леанід Андрэевіч, пытанне ўзнікла незнарок. Не далей як месяц таму была на Брэстчыне і сутыкнулася з такой з’явай: малако з уласных падворкаў не збіралася некалькі дзён. У людзей, зразумела, пачало ўзнікаць пытанне: ці патрэбна іх малако дзяржаве?

— Адразу адзначу, што ў Магілёўскай вобласці малако з уласных падворкаў заўжды было і цяпер застаецца запатрабаваным. Замінку, якая ў ліпені сёлетняга года была выклікана перабоямі з экспартам малочных прадуктаў беларускіх вытворцаў на расійскі рынак, у разлік не бяру, хоць мы і не далічыліся тады, у параўнанні да мінулага года, 185 тон малака. Было зразумела, што гэтая з’ява часовая. Так і сталася. Сёння беларуская малочная прадукцыя карыстаецца ў Расіі вялікім попытам, а праз месяц-два, калі надоі знізяцца, малако ў беларусаў  яшчэ прасіць будуць. Іншая справа — якасць малака. Патрабаванні да яе самыя сур’ёзныя. Сёлета пераапрацоўшчыкі давялі новыя паказчыкі якасці: павялічылі базісную тлустасць з 3,4 да 3,6 працэнта; вызначаецца наяўнасць інгібіруючых рэчаў, колькасць якіх залежыць ад многіх фактараў, у тым ліку і мыйных сродкаў. Недапушчальным з’яўляецца і наяўнасць у малаку антыбіётыкаў. Менавіта з-за гэтага сёлета нам было вернута каля 70 тон малака.

—  Такім чынам, хацелася б таго ці не, а з якасцю лічыцца прыйдзецца?

—  Абавязкова. І сёння нам даводзіцца шмат працаваць з насельніцтвам па паляпшэнні дадзенага паказчыку. Адзначу і тое, што рашэннем Магілёўскага аблвыканкама было ўстаноўлена, што зборнае малако, якое ацэньваецца 1-м гатункам, у большай ступені будзе выкарыстоўвацца для тэхнічных мэт (да прыкладу, вытворчасці казеіна) і прыгатавання масла для ўнутранага рынку. Для гэтага ў Магілёўскай вобласці вызначаны 3 кропкі, у тым ліку і Бабруйскі філіял Асіповіцкага малочнага завода, дзе зборнае малако будзе групіравацца і накіроўвацца на далейшую пераапрацоўку. Такі падыход дасць магчымасць не змешваць зборнае малако з малаком сельгасарганізацый, гатунак якога, у асноўным, вышэйшы.

Што тычыцца таго, ці выгадна сёння трымаць рагулю, адкажу адназначна: без сумнення. Выручаныя за малако грошы — значны фінансавы падспорак для сям’і. І гэта не проста словы. Толькі ў мінулым годзе насельніцтва раёна паклала сабе, як кажуць, у кашалькі 3,5 млрд. рублёў (прадалі 5100 тон)! Гэта нешта ды значыць.

— Усё гэта так. Але ці маецца якая падтрымка тым, хто трымае рагулю, з боку, скажам, сельгасарганізацый? З вопыту ведаю, што з каровай звязаны бясконцы клопат пра сена.

— Калі гаварыць пра падтрымку падсобных уласных гаспадарак, то заўважу, што вялікую ролю ў гэтым плане ўзялі на сябе сельскія саветы. Да таго ж, у пераважнай большасці ў нас маецца ўзаемапаразуменне і з кіраўнікамі сельгасарганізацый па выдзяленні сенакосаў, пашы, сена. Усе дагаворы, якія гаспадаркі заключаюць з насельніцтвам, выконваюцца. Сёлета мы нават пайшлі далей. Улічваючы тое, што дарожныя арганізацыі зменшылі аб’ёмы работ менавіта на дарогах, мы практычна ўсё лета працавалі касілкамі на пашы для насельніцтва. Не скажу, што работы па забеспячэнні насельніцтва сенам вядуцца аднолькава актыўна на ўсёй тэрыторыі раёна. Традыцыйна лепей у гэтым плане работа наладжана ў гаспадарках зарэчнай зоны: СВК “Гігант”, “Калгас імя Дзяржынскага”, філіял “Варатынь” РУП “БЗ ТДіА”, СВК “Калгас імя А. Неўскага”. Там, дзе зона саўгасная,  большую частку клопатаў па забеспячэнні насельніцтва сенам бяруць на сябе сельскія саветы (Гарохаўскі, Гарбацэвіцкі, Осаўскі). Праблемы раней былі і ў ААТ “Леніна-Агра”. Цяпер, з прыходам новага кіраўніка, і тут усе пытанні вырашаюцца. Адзначу і тое, што сёлета мы надзвычай аператыўна спрацавалі на прысядзібных надзелах, з якіх да 6 верасня стопрацэнтна былі ўбраны зерневыя культуры. А ў СВК “Калгас імя А. Неўскага” упершыню ў гэтым годзе, да таго ж, была выдзелена машына для ачысткі зерня, што нашмат аблегчыла работу жыхароў. 

— Леанід Андрэевіч, ці значыць гэта, што на гэты час усе, хто меў патрэбу ў сене, ім забяспечаны?

— Адкажу так: па тых дадзеных, што ў мяне маюцца, гаспадаркамі раёна выдзелена ўсяго 3800 тон сена. Пры гэтым, я не бяру ў разлік уласныя надзелы, якія жыхары адвялі пад сенакос. Такім чынам, на 1 карову маецца не меней 2,3 тоны сена. 

— Гаворачы пра развіццё ўласных падсобных гаспадарак, пра падтрымку, якую аказваюць уласнікам і сельскія саветы, і сельгасарганізацыі, ці можна меркаваць, што зборнага малака становіцца болей?

— Адна з прычын, якая рэгулюе аб’ёмы зборнага малака — гэта зніжэнне пагалоўя. Апошнім часам ў сярэднім па  раёне выбывае па 350-400 галоў у год. Зразумела, гэта нас трывожыць і засмучае. Між тым, нягледзячы нават на праблемы з перабоямі закупу малака ў ліпені, 4 сельскія саветы: Варатынскі, Гарбацэвіцкі, Слабадкоўскі і Цялушскі, плюсуюць да ўзроўню мінулага года. Гэта радуе і дае падставу спадзявацца на тое, што ўласныя падсобныя гаспадаркі  будуць развівацца, прыносячы жыхарам нашага раёна дадатковыя грашовыя сродкі. У гэтым плане, звяртаючыся да вяскоўцаў, хацелася б завастрыць увагу на наступным: у раёне створаны кансультацыйны савет па развіцці ўласных падсобных гаспадарак, які я ўзначальваю. І грамадзяне, якія б хацелі атрымаць крэдыты на развіццё падсобных гаспадарак, могуць звяртацца да нас, у райсавет. Таксама, карыстаючыся момантам, хочацца звярнуцца да малаказдатчыкаў з просьбай больш сур’ёзна і адказна падыходзіць да пытання якасці малака. Вельмі шкада, калі з-за аднаго-двух малаказдатчыкаў, пераапрацоўшчыкі вымушаны вяртаць малако. У выніку страты нясуць многія людзі.  Як бы там ні было, але паказчыкі якасці цяпер — на першым месцы.

Размову вяла Алена КАРПЕНКА.

Фота Дзмітрыя БЕГУНОВІЧА.

Последние новости

Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе милиционер применил оружие против агрессора с косой в руках

18 апреля 2024
Актуально

Жители Бобруйщины обсуждают предстоящее ВНС

18 апреля 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе спасатели проехали по маршруту автолавки и напомнили сельчанам о безопасности

18 апреля 2024
Актуально

Подготовку к первому заседанию VII ВНС обсудили на совещании у Лукашенко

18 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Патрулирование, контроль трудовой дисциплины. МВД об обеспечении правопорядка на селе

18 апреля 2024
Ваше здоровье

Безопасность превыше всего: в Бортниковской школе прошел круглый стол

18 апреля 2024
Общество

Некоторых ветеранов тыла в Беларуси признают участниками ВОВ и повысят размер матпомощи

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Военнослужащие и юные патриоты высадили деревья на территории Брожского лесничества

18 апреля 2024
Человек и природа

До +13°С и дожди прогнозируют сегодня в Беларуси

18 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Школьница из Бобруйского района принимает участие в финале республиканского конкурса «Я патриот своей страны»

10 апреля 2024
Общество

19 апреля в Бобруйском районе временно будет приостановлено вещание эфирного телевидения

7 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекция контролирует соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Внимание! В Бобруйском районе введено ограничение на посещение леса

9 апреля 2024
Сельское хозяйство

У ААТ «Міхалёўская Ніва» сеюць пшаніцу

10 апреля 2024