Темы

Святло Радзімы

Наш  беларускі  край. Ён  прыгожы  заўседы, і  тады, калі на густатравых  лугах клапатліва  працуюць пчолы, калі набіраецца моцы лета, і нівы гадуюць і спеляць каласы, калі кветкі, промні і птушыныя песні яднаюцца ў непаўторную мелодыю жыцця, якая запаўняе сабою лугі, палі, лясы.

Прачнуўшыся ад начы, светла і ўсхвалявана гамоняць малахітным лісцем дрэвы, а зялёна-ізумрудавы колер зямлі, аблашчанай сінякрылым ветрам, радуе вока  сваёй бязмежнай прывабнасцю. Край прыгожы і тады, калі прыкметна цішэе ў прасторах, калі на палях пахне ўжо свежаю саломаю і новым зернем, якое шчодрымі патокамі высыпаюць камбайны ў кузавы машын, калі пад  нагамі шамаціць сухая трава, і ўсё навакол палінована павуцінкамі, дзе яшчэ нядаўна было так шматкалярова, гаманліва, весела.

Наш  родны  беларускі край!… Ен  прыгожы  і па-свойму адметны  на поўначы і  поўдні, на ўсходзе і на западзе. Там,  дзе  цячэ  Бярэзіна,  у  якую задумліва глядзяцца і гамоняць з яе высокімі берагамі ёлкі і сосны.

Наш  край прыгожы і непаўторны сваімі рэкамі і азерамі, лугамі і лясамі, сваімі сцежкамі і дарогамі. Белавежская пушча і Браслаускія азёры, Палессе і Свіцязь, Бярэзінскі  запаведнік і рака Днепр — усе гэта наш родны кут, наша Спадчына, якая аднойчы і назаўседы даецца  кожнаму чалавеку разам з ягоным  жыццем.

Бабруйшчына, радзімая старонка!

Бацькоўскі, запаведны, любы край,

Над полем жаўранак спявае звонка,

На ніве залаціцца  ўраджай.

Пейзаж дзівосны, як заходзіць сонца

За ціхаю  Бярозаю-ракой,

І сэрца поўніцца лагодаю бясконцай,

А на душы — і радасць, і спакой.

Тамара СТАНКЕВІЧ.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Что такое пассивный заработок и насколько он безопасен?

17 октября 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 17 октября: пасмурно, сухо и тепло

17 октября 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

В мире цифр и точных расчетов

16 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплатил товар – потребуй чек!

16 октября 2026
Читать новость
Общество

Главное — защитить ребенка: на заседании райисполкома обсудили эффективность мер по работе с неблагополучными семьями

16 октября 2026
Читать новость
Общество

Почти 130 тыс. рублей налогов предъявлено компании такси из Могилева за нарушения законодательства

16 октября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем