Вядзецца ўборка рапсу
Усяго азімага рапсу ў раёне пасена 2812 гектараў. На раніцу ўчарашняга дня было ўбрана 978 з іх, або 35 працэнтаў ад плану. Намалочана 2286,7 тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 23,4 ц/га. Найвышэйшы паказчык ураджайнасці ў СВК “Гігант” — 57,3 ц/га, на гэты час у гаспадарцы ўбрана 25 працэнтаў плошчаў. Другі па велічыні паказчык ураджайнасці ў філіяле “Варатынь” РУП “БЗТДіА” — 35,6 ц/га (убрана 51 працэнт плошчаў), трэці — у СВК “Калгас імя А. Неўскага” — 31,3 ц/га (53), чацвёрты — у РУСП “Саўгас “Кісялевічы” — 30,0 ц/га (69). Ураджайнасць у астатніх гаспадарках на гэты час наступная: СВК “Калгас імя Дзяржынскага” — 24,0 ц/га (40); філіял “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” — 20,9 ц/га (88); Бабруйскі СВК “Перамога” — 20,5 ц/га (33); СВК “Стасеўка” — 18,3 ц/га (15); Бабруйскае ААТ “Аграмашсервіс” — 15,2 (13); ААТ “Агракамбінат “Бабруйскі” — 15,2 (18). Самы нізкі паказчык ураджайнасці ў ААТ “ЛенінаАгра” — 11,0 ц/га (убрана 59 працэнтаў плошчаў).
Алена КАРПЕНКА.