ТДА «МіМ» — ветэранам Вялікай Айчыннай

65 год мінула з той пары, як беларуская зямля стала вольнай ад нямецка-фашысцкай навалы. Перамога стала магчымай дзякуючы мужнасці і гераізму савецкіх салдат, якія не скарыліся ворагу, а ў неймаверна складаных умовах, нярэдка цаной свайго жыцця,  крок за крокам набліжалі вызваленне.

Нямала салдат апошняй вайны прыняла вішнёўская зямля. Аб гэтым сведчаць помнікі і воінскія абеліскі на тэрыторыі сельсавета. Па ініцыятыве кіраўніцтва ТДА «МіМ» да свята Перамогі ўсе яны былі добраўпарадкаваны, да ўсіх былі ўскладзены вянкі і кветкі. А ветэраны Вялікай Айчыннай, якія пражываюць на тэрыторыі Вішнёўскага сельсавета, разам са шчырымі словамі віншаванняў і падзякі ад дэлегацыі прадпрыемства атрымалі грашовую дапамогу ў суме 150 тысяч рублёў.

Елена Карпенко. 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.