Раён прыступіў да ўборкі рапсу
16 ліпеня наш раён у ліку першых у вобласці прыступіў да ўборкі азімага рапсу. Культура пасеяна на плошчы 2812 гектараў, на раніцу 17 ліпеня было ўбрана 108 га (4 працэнты) пры сярэдняй ураджайнасці 20,0 ц/га. Кампанію па ўборцы рапсу распачалі чатыры сельгаспрадпрыемствы:
Філіял «Варатынь» РУП «БЗТДіА» (план — 150 га, убрана — 23 га, 15 працэнтаў; сярэдняя ўраджайнасць — 30,4 ц га);
СВК “Калгас імя А. Неўскага” (400:11: 3: 29,1 суадносна);
Філіял “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” (200:60:30:15,0);
Бабруйскае ААТ “Аграмашсервіс” (350:14:4:17,2).