Да 600-годдзя Белавежы

Белавежская пушча з”яўляецца адным з нямногіх месцаў, дзе старажытны лес яшчэ ўцалеў і старанна захоўваецца. Таму яна і занесена ў спіс сусветнай спадчыны чалавецтва.

У 2009 годзе спаўняецца 600-год ўстанаўлення запаведнага рэжыму ў Белавежскай пушчы. Гэтая дата адзначаецца бібліятэкамі рэспублікі. Бібліятэчнай сеткай Бабруйскага раёна аб”яўлены конкурс творчых работ «Прырода Белавежскай пушчы вачыма дзяцей». Прыемна, што некаторыя чытачы Іванаўскай сельскай бібліятэкі ўжо адгукнуліся на ўдзел у конкурсе. Напрыклад, браты Раман і Стас Самусевы прыгатавалі малюнкі на тэму Белавежы, Дзмітрый Мазуронак, Аляксандр Сакун, Павел Мазуронак вырашылі прадставіць на конкурс больш складаныя работы.

Спадзяемся, што знойдуцца яшчэ актыўныя чытачы, якіх заахвоціць конкурс. Чакаем вашых творчых работ, сябры, да 1-га верасня 2009 года.

Раіса ЛАЎРЫНОВІЧ,

бібліятэкар Іванаўскай

 сельскай бібліятэкі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.