Адбыўся семінар-нарада
16 ліпеня на базе Бабруйскага СВК «Перамога» прайшоў семінар-нарада па пытаннях падрыхтоўкі і гатоўнасці раёна да ўборкі зерневых культур.
Удзел у мерапрыемстве прынялі кіраўнікі і галоўныя спецыялісты сельгаспрадпрыемстваў. На нарадзе кожнай гаспадарцы былі даведзены заданні па ўборцы зерневых культур. Абмяркоўваліся такія пытанні як работа з пярвічнай дакументацыяй, падрыхтоўка камбайнаў і ўсёй сельгастэхнікі да жніва, а таксама той, якая будзе прымаць удзел у асенняй пасяўной кампаніі.
Алена Карпенка.