У «горадзе ўсмешак»

Мала хто не пагодзіцца з тым, што дзеці — найбольшая каштоўнасць сям’і: яны надаюць жыццю асалоду, напаўняюць яго сэнсам.

Першая ўсмешка, першае слова, першы крок… — гэтыя звыклыя, здавалася б, падзеі пяшчотай адгукваюцца ў бацькоўскіх сэрцах і з гадамі. Бацькі і дзеці — непарыўнае. Ва ўсялякім разе, менавіта так павінна быць. Калі гэтае непарыўнае рушыцца (часцей, ад бутэлькі гарэлкі), дзеці губляюць утульнасць. Вядома, клопат пра іх бярэ на сябе дзяржава.

Сапраўднае свята для выхаванцаў Міхалёўскага дзіцячага сацыяльнага прытулка і вучняў Міхалёўскай школы 1 чэрвеня — у Міжнародны дзень абароны дзяцей, у актавай зале сельскага Дома культуры, наладзілі педагогі і выхаванцы Цэнтра пазашкольнай выхаваўчай работы з навучэнцамі раёна. Мерапрыемства насіла назву “Горад усмешак” і цалкам адпавядала гэтаму: у зале цяжка было знайсці дзіцяці, чые б вусны не краналі ўсмешкі. Былі тут і сольныя спевы, і выступленні дзіцячых — вакальных і танцавальных, калектываў, і цікавыя захапляльныя гульні з “падарожжам” у касмічную прастору. Юныя гледачы адгадвалі казачных герояў, гучнымі апладысментамі адорвалі ўсіх  удзельнікаў канцэртнай праграмы, а самыя смелыя нават мелі магчымасць прадэманстраваць на сцэне сваё майстэрства танца і песні. Не абыйшлося ў “горадзе ўсмешак” і без прызоў: альбомаў, каляровых алоўкаў, цацак… Іх атрымалі самыя актыўныя ўдзельнікі мерапрыемства. Такім чынам, калі верыць, што ўсмешкі доўжаць жыццё, то ў маленькіх міхалёўцаў за гэты панядзелак яно падоўжылася не на адзін год.  

 

Алена Карпенка. 

Фота Дзмітрыя БЕГУНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.