Спартыўныя навіны

10 чэрвеня гэтага года ў межах круглагадзічнай “Спартакіяды-2009” адбыліся спаборніцтвы па міні-футболе сярод калектываў фізічнай культуры сельгасарганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў Бабруйскага раёна.

Па выніках спаборніцтваў 1-е месца заняла каманда Бабруйскага РАУС, 2-е — ДзЛГУ “Бабруйскі лясгас”, 3-е месца — у каманды ПМК-243.

Прайшло першынства Магілёўскай вобласці па Дзяржаўнаму фізкультурнаму комплексу (4-6 ступені, узрост — 19-59 год і болей) сярод калектываў фізічнай культуры прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый. Па яго выніках каманда раёна заняла 4 месца. У асабістым першынстве: (ва ўзросце 19-23 гады) — Пётр Волкаў (п. Туголіца) заняў 3-е месца; (23-29 год) — Ірына Герасімовіч (БДзАЭК) — 3-е месца; (30-39 год) — Анжэліка Прымачэнка (БДзАЭК) — 2-е месца; (30-39 год) — Міхаіл Бабчынскі (ФСК) заняў 3-е месца.

Алена Карпенка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.