Добраўпарадкаванне
Планёрка, якую ў панядзелак на гэтым тыдні правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта М.У. Шалкоўскі, пачалася з пытання навядзення чысціні на зямлі. Надвор’е апошніх дзён садзейнічае буйнаму росту расліннасці, у тым ліку пустазелля, а гэта значыць, дарожныя службы і сельскія саветы, па словах кіраўніка раёна, павінны актывізаваць работы па абкосцы дарог і тэрыторый населеных пунктаў. Завастраючы ўвагу на асноўных пытаннях выязнога пасяджэння аблвыканкама ў Быхаве, Міхаіл Уладзіміравіч указаў на недастатковую актыўнасць здачы лому чорнага металу прадпрыемствамі і арганізацыямі нашага раёна. Між тым, дадзенае пытанне мае вялікую дзяржаўную значнасць, выкананне плану здачы металалому на строгім кантролі ў вобласці.
Алена Карпенка.