Темы

Вызначаны прыарытэтныя накірункі

Лета з’яўляецца лагічным працягам вучэбна-выхаваўчага працэсу,  калі дзеці могуць паправіць сваё здароўе і з карысцю правесці вольны ад вучобы час.

Менавіта абмеркаванне арганізацыі летняй аздараўленчай кампаніі “Лета-2009” у панядзелак на гэтым тыдні сабрала за адным сталом метадыста па выхаваўчай рабоце аддзела адукацыі райвыканкама Т.У. Бокач, супрацоўніка Бабруйскага гаррайаддзелу па НС У.М. Бутко, галоўнага спецыяліста Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва па Бабруйскаму раёну А.М. Грышкевіч, урача-гігіеніста аддзялення гігіены дзяцей і падлеткаў БЗ ЦГіЭ Т.В. Юшкевіч, начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх Бабруйскага РАУС А.М. Буйко, а таксама начальнікаў, выхавацеляў, педагогаў-арганізатараў аздараўленчых лагераў. Узначаліла пасяджэнне намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама С.С. Носава.     

Як стала вядома, падрыхтоўка да лета вялася ўжо са студзеня: разлічваліся месцы, састаўляліся раённыя і абласныя планы мерапрыемстваў па арганізацыі летняй кампаніі, вызначаліся крыніцы фінансавання. З пачатку года фарміраваўся і банк дадзеных педагагічных работнікаў, якія выказалі жаданне працаваць у аздараўленчых лагерах, у тым ліку — у “Бабруйскім каласку”. Сёлета, да таго ж, у Магілёве былі арганізаваны мэтавыя курсы для старшых важатых і начальнікаў лагераў. Двое педагогаў з раёна прайшлі там навучанне.

Вызначаны і прыарытэтныя накірункі летняй кампаніі, аснову якой складаюць, найперш, лагеры розных тыпаў. Сёлета па-ранейшаму актуальны адпачынак дзяцей у лагерах з дзённым знаходжаннем. У такіх  лагерах адпачне 270 дзяцей, кожная змена будзе доўжыцца 21 дзень. Новаўвядзеннем для раёна стала тое, што 11 такіх лагераў будуць працаваць у чэрвені, лагер на базе Міхалёўскага ВПК — у чэрвені-ліпені, а на базе Осаўскага ВПК — толькі ў ліпені. У лагерах кругласутачнага знаходжання адпачнуць 360 дзяцей. З іх 65 — у профільных (турысцка-перасоўчых — па 9 дзён), 225 — у лагерах працы і адпачынку (па 18 дзён), 70 дзяцей адпачнуць у спартыўна-патрыятычным лагеры (2 змены па 18 дзён).

Кошт пуцёўкі залежыць ад тыпу лагера. У параўнанні з мінулым годам — розніца нязначная. Пры гэтым бацькоўская даплата складзе да 18 працэнтаў ад агульнага кошту пуцёўкі.

 

Алена Карпенка.

Последние новости

В будущее вместе с нами

Диалог на полях Марафона молодежи: Михаил Крицкий встретился с молодыми специалистами Бобруйского района

22 июня 2026
Читать новость
Общество

Участники «Поезда Памяти» смогут познакомиться с неискаженной, настоящей историей — Кочанова 

22 июня 2026
Читать новость
Актуально

Завершается подписка на «Трыбуну працы» на 2-е полугодие 2026 года. Не забудьте подписаться на районку!

22 июня 2026
Читать новость
Общество

Нить между поколениями

22 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

У нарыхтоўцы сенажу Бабруйшчына наблізілася да сярэдзіны

22 июня 2026
Читать новость
Культура

Отчетный концерт народного ансамбля танца «Беларусь» сдан на отлично

22 июня 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем