Вытворчасць малака
Валавы ўдой малака па стану на раніцу ўчарашняга дня, 28 мая, у цэлым па раёне склаў 1309,8 ц, або 101 працэнт да ўзроўню мінулага года.
Найвышэйшвы паказчык валу ў СВК “Калгас імя А. Неўскага” – 249,0 ц (110 працэнтаў), другі па велічыні — у ААТ “Агракамбінат “Бабруйскі” – 207,0 ц (110), трэці – у СВК “Гігант” 182,9 ц (87). “Мінусуюць” таксама ў ААТ “ЛенінаАгра” 55,8 ц (80). У астатніх гаспадарках адзначаны рост: СВК “Стасеўка”(27,7 ц: 128 працэнтаў), СВК “Калгас імя Дзяржынскага” (150,0: 107), філіял “Варатынь” РУП “БЗТДіА” (154,2: 113), Бабруйскі СВК “Перамога” (102,5: 111), філіял “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” (64,8: 104), Бабруйскае ААТ “Аграмашсервіс” (74,8: 139), РУСП “Саўгас “Кісялевічы” (41,1: 105).
Сярэднераённы паказчык удою на карову склаў у гэты дзень 14,63 кг (+0,47 кг). Калі рабіць раскладку па гаспадарках, то атрымліваецца наступнае:
РУСП “Саўгас “Кісялевічы” – 25,21 (+1,14);
СВК “Калгас імя Дзяржынскага” – 17,26 (+0,89);
СВК “Калгас імя А. Неўскага” – 16,40 (+1,27);
Філіял “Варатынь” РУП “БЗТДіА” – 16,10 (+1,80);
СВК “Стасеўка” – 14,00 (+5,03);
Бабруйскі СВК “Перамога” – 14,00 (+1,50);
Бабруйскае ААТ “Аграмашсервіс” –14,00 (+3,18);
СВК “Гігант” – 13,70 (-2,00);
ААТ “Агракамбінат “Бабруйскі” – 13,10 (+1,19);
Філіял “Харчавік -Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” – 13,10 (+0,08);
ААТ “ЛенінаАгра” – 10,60 (-6,56).
Самы высокі паказчык тлустасці малака (4,0) у СВК “Стасеўка”, самы нізкі (3,4) – у ААТ “ЛенінаАгра”.