Темы

«Вучань года-2009»

У апошні дзень сакавіка ў актавай зале Цэнтра культуры і вольнага часу раёна прайшоў заключны этап раённага конкурсу «Вучань года-2009». Нягледзячы на традыцыйнасць, конкурс не губляе папулярнасці і з кожным годам збірае ўсё большую аўдыторыю. Пабалець за фіналістаў — а іх сёлета было 6 — прыехалі не толькі сябры, але і настаўнікі, і бацькі.

Каб выйсці ў фінал, вучням, якія прынялі ўдзел у конкурсе,  неабходна было зарэкамендаваць сябе з добрага боку ў двух папярэдніх турах: паказаць добрыя вынікі ў раённых, абласных, рэспубліканскіх алімпіядах, навукова-даследчых працах (1 тур) і праявіць свае здольнасці ў конкурсе даследчых работ, прысвечаных 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (2 тур). Калі ў 2-м туры прынялі ўдзел 13 школьнікаў, то да заключнага — трэцяга, паспяхова вытрымаўшы папярэднія выпрабаванні, дайшлі 6 вучняў:  Шульжык Марына з Туголіцкай школы, Дайнэка Юля — з Бортнікаўскай, Счасновіч Жэня — з Варатынскай, Аляскерава Ірына — з Гарбацэвіцкай,  а таксама Шалаеў Андрэй — з Туркоўскага ВПК «Дзіцячы сад-школа» і Барадзін Марыя — з Осаўскага.    

На суд гледачоў і журы, у склад якога ўвайшлі начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Ф.М. Багдановіч, начальнік аддзела па справах моладзі Н.У. Смірнова, дырэктар Цэнтра пазашкольнай выхаваўчай работы з навучэнцамі раёна Н.А. Барысава, загадчык раённым вучэбна-метадычным кабінетам Н.У. Бакач і метадыст  Т.У. Бокач,  фіналісты прадставілі свае візітныя карткі, прынялі ўдзел у інтэлектуальным заданні і прадэманстравалі дамашняе: творчы конкурс, прысвечаны Году роднай зямлі. З замілаваннем і любоўю пра малую радзіму і сваю сям’ю  распавяла Марына Шульжык. Ірына Аляскерава і Марыя Барадзін пазнаёмілі прысутных з паходжаннем назваў населеных пунктаў, дзе нарадзіліся, прадэманстравалі слайды з непаўторнымі краявідамі сваёй мясцовасці. Юля Дайнэка па матывах легенды пра паходжанне назвы вёскі Бортнікі стварыла мультыплікацыйны фільм. Цікавыя інсцэніроўкі прапанавалі гледачам Жэня Счасновіч і Андрэй Шалаеў.   

Конкурс, як гэта звычайна бывае,  праходзіў у напружанай і адначасова вясёлай атмасферы. Апошнюю задавалі жарты, якія гучалі са сцэны, і выступленні юных артыстаў, выхаванцаў Цэнтра пазашкольнай выхаваўчай работы.

Трэба сказаць, што барацьба за перамогу была ўпартай: усе без выключэння канкурсанты дэманстравалі шырокія веды і майстэрства трымацца на сцэне. Таму журы прыйшлося нялёгка.  Між тым усе прыйшлі да згоды: прысудзіць пачэснае званне «Вучань года-2009» вучаніцы Туголіцкай СШ Марыне Шульжык. Прыз сімпатый гледачоў дастаўся Яўгеніі Счасновіч, а пераможцам дня прызнаны Андрэй Шалаеў.

Вяртаючыся да Марыны, адзначым, што яна вучыцца ў 11 штрых-класе, марыць атрымаць вышэйшую адукацыю і стаць банкірам, а сваёй перамогай, лічыць, абавязана ўсім, хто побач: бацькам, сябрам і, вядома ж, настаўнікам.

Алена КАРПЕНКА.

Фота Дмітрыя БЕГУНОВІЧА.

Последние новости

Общество

Прямая телефонная линия пройдет в Могилевской области 9 декабря

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Изменения в процедуре госрегистрации и учета транспорта. Рассказываем о новшествах

5 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

В профессиональное будущее

5 декабря 2025
Читать новость
Актуально

ВНИМАНИЕ АКЦИЯ! Со 2 декабря открыта подписка на «районку» на 1-е полугодие 2026 года по сниженной цене

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Помощь людям с инвалидностью — дело нужное, благородное 

5 декабря 2025
Читать новость
Навстречу ВНС

Делегат ВНС Виталий Сидюк провел встречу с трудовым коллективом социального пансионата «Каменка»

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем