Сельскагаспадарчая кампанія

Сяўба ярыны ў раёне завершана, вядзецца догляд пасеваў, праводзяцца, згодна плану, хімпраполкі. Зусім хутка пачнецца яшчэ адна, не менш значная, сельскагаспадарчая кампанія — нарыхтоўка кармоў. Корманарыхтоўчая тэхніка, па словах першага намесніка старшыні райвыканкама В.У. Сямёнава, у гаспадарках падрыхтавана. Яе агляд быў запланаваны на аўторак, 26 мая. 

Што тычыцца малочнай вытворчасці, сітуацыя з якой працягвае заставацца складанай, то ў сельгасарганізацыях прадпрымаюцца ўсе меры, накіраваныя на яе выпраўленне. На гэты час усе гаспадаркі, за выключэннем СВК “Калгас імя Дзяржынскага”, перайшлі на кругласутачную пасьбу, што здольна, па меркаваннях спецыялістаў, прывесці да росту малака. 

  Алена Карпенка

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.