Навесці чысціню на зямлі

Пытанням добраўпарадкавання і навядзення чысціні на зямлі на планёрцы надавалася асаблівая ўвага. Аб рабоце, што праводзіцца ў дадзеным накірунку і выканана непасрэдна за мінулы тыдзень, далажылі прадстаўнікі прыродаахоўчай і санітарнай службаў, а таксама старшыні сельскіх і пасялковага саветаў дэпутатаў. Было адзначана, што работа праводзіцца, аднак, па словах старшыні райвыканкама М.У. Шалкоўскага, недастатковая. Літаральна ў кожным населеным пункце маюцца падворкі (у іншых — нямала), стан якіх нездавальняючы і патрабуецца тэрміновае навядзенне чысціні. Між тым колькасць мер уздзеяння: папярэджанняў, прадпісанняў — не адпавядае патрабаванням. Мала хто са старшынь сельскіх саветаў на гэты час зрабіў поўны агляд домаўладанняў, што размешчаны на тэрыторыі саветаў. Такім чынам работа па навядзенні парадку павінна быць працягнута і, галоўнае, актывізавана. Нельга паслабляць яе і дарожным службам.

Алена Карпенка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.