Нарыхтоўка кармоў пачалася

У большасці гаспадарак раёна на гэтым тыдні прыступілі да касьбы  травы першага ўкосу. Усяго ў раёне яе плануецца скасіць 14915 гектараў, па стану на раніцу ўчарашняга дня скошана 426, або 3 працэнты ад плану. Найболей на гэты час скошана ў СВК “Гігант” – 150 га (8 працэнтаў). 70 га (8 працэнтаў) скошана ў філіяле “Варатынь” РУП “БЗТДіА”, 50 га (2) – у СВК “Калгас імя А. Неўскага”, 40 га (3) – у ААТ “ЛенінаАгра”, па 30 га скасілі ў Бабруйскім СВК “Перамога” і філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”, у іншых гаспадарках – лічба ніжэйшая. Не прыступалі да касьбы ў БТАА “Амега-Люкс” і СВК “Стасеўка”.

У СВК “Гігант” некалькі дзён таму пачалі закладку сенажу. З запланаваных 8300 тон на гэты час у гаспадарцы занатавана 370 (4 працэнты).  

А ўвогуле сена ў раёне плануецца нарыхтаваць 14550 тон, сенажу – 53000 тон, сіласу – 102800 тон. Зразумела, што ўсе гэтыя кармы павінны быць якаснымі. “Для гэтага ў раёне маецца ўсё неабходнае, — адзначыў на пасяджэнні райвыканкама старшыня раённага выканаўчага камітэта М.У. Шалкоўскі. – Цяпер усё залежыць ад таго, наколькі адказна і сумленна ў гаспадарках падыдуць да арганізацыі работ на корманарыхтоўцы”. Вядома, немалаважная роля адводзіцца матэрыяльнаму стымулу.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.