У раёне завяршаюць убіраць азімы рапс
Кампанія па ўборцы азімага рапсу ў раёне падыходзіць да завяршэння, — адзначыла начальнік вытворчага аддзела райсельгасхарчу Жана Жукоўская.
Па стану на раніцу ўчарашняга дня было ўбрана 86 працэнтаў ад пасяўных плошчаў, у філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” уборку цалкам завяршылі.
Што да ўраджайнасці культуры, то на гэты час у сярэднім па раёне яна складае 14 цэнтнераў з аднаго гектара. Але гэта, паўтаруся, у сярэднім: у тым жа СВК “Гігант” з аднаго круга бяруць болей чым удвая болей — 31 цэнтнер. Другі паказчык ураджайнасці ў “Харчавіку-Агра” — 24,6 ц/га, трэці — у філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” — 20 ц/га.
Таксама гэтым часам гаспадаркі ўбіраюць насеннікі мнагалетніх траў — намалочана каля 120 тон насення. На падыходзе — уборка збожжавых культур, у радзе сельгасарганізацый ужо абмалочваць краявыя пасевы. Вільготнасць зерня на гэтую пару — 22 працэнты, што дастаткова для яго плюшчэння. Зрэшты, у “Харчавіку-Агра” першае зерне ўжо і сплюшчылі — выкарыстоўваюць на корм жывёле.
Алена КАРПЕНКА.