У Бабруйскім раёне прайшоў конкурс “Міні Міс-2019”
Сёння ў раённым Цэнтры культуры прайшоў конкурс “Міні Міс-2019”. Мерапрыемства стала ўжо традыцыйным. Падтрымаць канкурсантак — іх сёлета было восем — прыехалі бацькі і родныя, аднакласнікі і педагогі.
Маленькія ж прынцэсы ўпэўнена трымаліся на сцэне, па-дзіцячы непасрэдна і па-даросламу важна дэманстравалі сваё творчае майстэрства: чыталі вершы, спявалі, танцавалі, пераўвасабляліся ў казачных персанажаў — і, вядома ж, здзіўлялі дзівоснымі сукенкамі.
Ацэньвала дзіцячы конкурс журы, якое ўзначаліў дырэктар цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна Аляксей Хамічонак. Ён жа агучыў і імя пераможцы. “Міні Міс-2019” прызнана Ліза Архіпенка (Іванаўскі СДК).
Зрэшты, без тытулу не засталася ніводная маленькая ўдзельніца. Радасць ад гэтага дапоўнілі і ўручаныя кожнай дзяўчынцы сувеніры і падарункі на памяць.
Падрабязнасці ў нашым фотарэпартажы:
Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.