Пабрацімы з Вятлужскага раёна наведалі Глушу
Сёння ў пас. Глуша адбылася сустрэча дэлегацыі Вятлужскага муніцыпальнага раёна Ніжагародскай вобласці Расійскай Федэрацыі, якая наведала Бабруйскі раён у рамках выканання пагаднення аб супрацоўніцтве паміж рэгіёнамі, а таксама з нагоды святкавання Дня вызвалення Бабруйшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Старшыня Бабруйскага райсавета дэпутатаў Людміла Крычко азнаёміла гасцей з нашым раёнам, старшыня Глушанскага сельсавета Марыя Сушчанка — з сельскім Саветам і аб’ектамі вытворчай і сацыяльнай сферы пасёлка. Члены дэлегацыі пабывалі ў Глушанскай дзіцячай школе мастацтваў, ПП “Славянка”, прыёмнай сям’і Рак, Глушанскім ВПК “Дз/сад-СШ”, гандлёвыя аб’екты населенага пункта, мясцовы Дом культуры, бібліятэку, аграсядзібу “Спадчына”, а таксама ушанавалі памяць загінуўшых у гады вайны.
Заўтра гэта дэлегацыя разам з дэлегацыямі з двух іншых раёнаў-пабратцімаў з Расіі, якія прыбудуць на Бабруйшчыну, — Варатынскага і Валагодскага — прыме ўдзел у святочных мерапрыемствах ля Кургана Славы ў Сычкава.
Фота Алены КАРПЕНКІ.