У радзе гаспадарак раннюю ярыну пасеялі
У ліку тых, хто па стане на ўчарашні дзень завяршыў сяўбу ранніх яравых культур, — філіялы “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” і “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”, а таксама СВК “Гігант” і ААТ “Міхалёўская Ніва”. Падцягваюцца і астатнія.
Завершана ў раёне першая падкормка азімай збажыны і рапсу. Некаторыя гаспадаркі — у прыватнасці, філіял “Варатынь” — падкармілі азімы рапс двойчы і ўзяліся за другую падкормку збожжавых.
У ТАА “ВЕОМ” пасеялі 19 га цыбулі. У “Міхалёўскай Ніве” — больш за 100 га цукровых буракоў. Прыступілі да гэтай работы і ў “Неўскім-Агра”.
Працягваецца вывазка на палі і ўнясенне ў глебу арганічных угнаенняў, вядзецца падрыхтоўка глебы пад кукурузу і бульбу — менавіта гэтыя культуры на чарзе ў пасяўным спісе гаспадарак. Зрэшты, у “Харчавіку-Агра” 80 га кукурузы ўжо і пасеялі.
Таксама аграрыі займаюцца падсейваннем мнагалетніх траў, перазалужваннем луга-пашавых
угоддзяў.
Алена КАРПЕНКА.