Темы

Служба добрых спраў адзначае юбілей

Служба добрых спраў адзначае юбілей

Напэўна, кожны жыхар краіны ведае, што ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, а таксама ў шэрагу іншых выпадкаў можна знайсці падтрымку ў сацыяльнай службе. Тут дапамогуць ці пасадзейнічаюць у вырашэнні пытанняў. Сёлета сацыяльнай службе краіны — 100 год.

Учора, з нагоды юбілейнай даты сацыяльнай службы, кіраўнік раёна Павел Найдзён уручыў Ганаровыя граматы: Галіне Пінчук, бухгалтару раённага Цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва, — ад камітэта па працы, заня­тасці і сацабароне Магілёўскага аблвыканкама, а Зое Русіновіч, галоўнаму спецыялісту аддзела пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама, — ад Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта.

Наталля Пясоцкая, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама, атрымала Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў з рук яго старшыні Людмілы Крычко.

З гісторыі

Варта адзначыць, што ідэі дапамогі, падтрымкі і абароны чалавека, у асаб­лівасці дзяцей, нямоглых і састарэлых, пачалі зараджацца на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў старажытнасці са стварэннем багадзельняў для тых, хто меў патрэбу ў дапамозе. Кропкай адліку ў станаўленні арганізаванай сацыяльнай дапамогі стаў царкоўны Устаў Уладзіміра Святаслававіча 996 г., згодна з якім багадзельні і слабоды жабракоў пры манастырах перадаваліся духавенству, якому належала фінансаваць і наглядваць за іх дзейнасцю. А вось пачатак стварэнню дзяржаўнай сістэмы сацыяльнай абароны паклаў Пётр I у 1701 г. указам “Аб змяшчэнні ў дамавых Свяцейшага Патрыярхату багадзельні жабракоў, хворых і састарэлых”. У адпаведнасці з дакументам “для дзесяці чалавек хворых у багадзельні павінен быць адзін здаровы, які б за тымі хворымі хадзіў і ўсякую ім дапамогу аказваў”. Ствараюцца сацыяльныя ўстановы для матэрыяльнай падтрымкі і забеспячэння гэтай катэгорыі насельніцтва: багадзельні, сіроцкія дамы, лякарні пры манастырах, дзіцячыя дамы, дамы для безнаглядных дзяцей — фарміруецца дзяржаўная сістэма дапамогі людзям, якія з-за розных прычын не могуць пра сябе паклапаціцца. У 19-м стагоддзі сістэма ўдасканальваецца, з’яўляецца прыватная дабрачынная дапамога.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі стала ўкараняцца сістэма сацыяльнага забеспячэння і сацыяльнага страхавання — дзяржаўныя мерапрыемствы па матэрыяльным забеспячэнні грамадзян у старасці, пры інваліднасці, па хваробе, у выпадку страты кармільца.

У кастрычніку 1918 г. прынята Палажэнне аб сацыяльным забеспячэнні працоўных, у адпаведнасці з якім апошнім ахопліваліся ўсе незалежна ад таго, працавалі яны па найме ці самастойна. У студзені наступнага года пастановай Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі створаны Камісарыят сацзабеспячэння, на які ўскладалася задача “агульнага кіраўніцтва ў рашэнні сацыяльных пытанняў”. У яго структуры адлюстраваліся асноўныя накірункі дзейнасці: аддзелы пенсій, аховы мацярынства, дзіцячых дамоў, аддзелы дапамог, інвалідных дамоў і ахвяр контррэвалюцыі, юрыдычны аддзел, інфармацыйна-інструктарскі, гаспадарча-фінансавы, агульная канцылярыя. У тым жа годзе створана дзяржаўная служба занятасці — Камісарыят працы, які займаўся пытаннямі работы біржы працы, аховы працы, працоўнай павіннасці, уладжваў канфлікты работадаўцы з наёмнымі работнікамі. Праіснавала структура да 1933 г., пасля чаго большасць накірункаў работы Камісарыята перададзена прафсаюзам і Дзяржплану. Першыя бясплатныя біржы працы праіснавалі да 1930 г.: з перамогай сацыялізму беспрацоўе было ліквідавана.

Пенсіі з дзяржбюджэту сталі выплачвацца ў канцы 20-х гадоў: у выпадку пастаяннай страты чалавекам праца­здольнасці з-за хваробы, калецтва ці старасці. У гэты ж перыяд зараджаецца сістэма пенсійнага забеспячэння па ўзросту асобных катэгорый працоўных на прынцыпах сацыяльнага страхавання (для рабочых 10 галін народнай гаспадаркі). У 1928 г. устаноўлены самы нізкі ў свеце пенсійны ўзрост: для мужчын 60 год, для жанчын — 55. Праз 2 гады прынята рашэнне аб датэрміновым выхадзе на пенсію асоб, занятых на падземных работах і вытворчасцях са шкоднымі ўмовамі працы. Першы і надзвычай важны крок у рэалізацыі прынцыпу ўсеагульнага пенсійнага забеспячэння зроблены ў 1956 г. з прыняццем Закона СССР “Аб дзяржаўных пенсіях”, другі — у 1964-м, калі ўступіў у сілу Закон аб пенсіях і дапамогах членам калгасаў.

Да пачатку 30 гадоў у краіне фарміруецца адпрацаваная сістэма сацыяльнага забеспячэння тых, хто мае патрэбу ў доглядзе. Зацвярджаюцца 3 катэгорыі дзіцячых дамоў, пачынаюць функцыянаваць дамы-інтэрнаты для састарэлых. Найбольш актыўна будаўніцтва стацыянарных сацустаноў вялося ў 60-70 гады: каля 70% дамоў інтэрнатнага тыпу, якія сёння дзейнічаюць у рэспубліцы, уведзены ў строй менавіта тады.

Да другой паловы 80-х у рэспубліцы было два тыпы дзяржустаноў, якія займаліся сацабслугоўваннем людзей старэйшага ўзросту: раённыя аддзелы сацзабеспячэння (сабесы) — пытаннямі пенсій, санаторна-курортнымі пуцёўкамі, ільготамі для некаторых катэгорый, і стацыянарныя інтэрнаты для састарэлых і тых, хто меў хранічныя псіхічныя захворванні. З 1987 г. пры некаторых сабесах сталі стварацца аддзяленні дапамогі на доме.

З сярэдзіны 90-х гадоў у Беларусі пачала фарміравацца нацыянальная заканадаўча-нарматыўная база, якая рэгламентуе правы і гарантыі пажылых людзей, інвалідаў, сямей з дзецьмі; сталі ўкараняцца новыя формы сац­абслугоўвання насельніцтва; дзяржава звярнула асаблівую ўвагу на праб­лемы аховы працы, занятасці, раз­віцця сістэмы зарплаты, дэмаграфіі, дзяржпадтрымкі мацярынства і дзяцінства…

У 1994 г. Дзяржкамітэт Рэспублікі Беларусь па працы і сацабароне насельніцтва перайначаны ў Міністэрства працы, Міністэрства сацзабеспячэння — у Міністэрства сацыяльнай абароны. У 2001-м міністэрствы аб’яднаны ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Цяперашняе

Задачы сацыяльнай службы ў нашым раёне ажыццяўляе ўпраўленне па працы, занятасці і сацабароне Бабруйскага райвыканкама (далей — упраўленне) — орган дзяржаўнага ўпраўлення, задачы якога прадугледжваюць рэалізацыю асноўных накірункаў дзяржпалітыкі ў сацыяльна-працоўнай сферы: пытанні аплаты працы, умоў і аховы працы, садзеяння занятасці насельніцтва, развіцця сацыяльнага партнёрства, пенсійнага забеспячэння, сацабслугоўвання і сацыяльнай падтрымкі, дэмаграфічнай бяс­пекі, альтэрнатыўнай службы, паляпшэння сацыяльна-эканамічных умоў жыццядзейнасці сямей, якія выхоўваюць дзяцей.

Як паведамілі ва ўпраўленні, сёння ў раёне пражывае 6439 атрымальнікаў розных відаў пенсій і дапамог, што складае 39,2% ад усіх жыхароў раёна, у тым ліку 4661 атрымальнік пенсій па ўзросту, 779 — па інваліднасці, 338 — па страце кармільца, 9 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, 1062 працуючых пенсіянераў, 670 адзінокіх грамадзян і 2543 пажылога ўзросту, якія адзінока пражываюць. На выплату пенсій і дапамог за 12 месяцаў 2018 г. са сродкаў фонда сацстрахавання зрасходавана 25 663 202 руб.

Адным з дзейсных відаў дзяржаўнай падтрымкі неабароненых слаёў насельніцтва з’яўляецца дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога. За мінулы год яна аказана 957 грамадзянам на суму 311 527 руб. Для пажылых і непрацаздольных грамадзян, якія ма­юць патрэбу ў дапамозе, прадугледжана матэрыяльная дапамога са сродкаў Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацабароны РБ. Яе ў мінулым годзе атрымалі 333 чалавекі на суму 15 259 руб.

З 1 студзеня 2015 г. уступіў у дзеянне Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 снежня 2014 г. №572 “Аб дадатковых мерах дзяржаўнай падтрымкі сямей, якія выхоўваюць дзяцей”. У адпавед­насці з ім пры нараджэнні, усынаўленні (удачарэнні) трэцяга ці наступных дзяцей грамадзяне Беларусі, якія пастаянна пражываюць у нашай краіне, маюць права на аднаразовае прадастаўленне безнаяўных грашовых сродкаў у памеры 10 000 долараў ЗША (сямейны капітал). За перыяд з 1 студзеня 2015 г. па 31 снежня 2018-га у райвыканкам звярнулася 162 сям’і для яго прызначэння (у 2018 г. — 43 шматдзетным сем’ям прызначаны безнаяўныя грашовыя сродкі). У адносінах усіх сямей, якія звярнуліся, прыняты станоўчыя рашэнні на пералічэнне сродкаў рэспуб­ліканскага бюджэту ў ААТ “АСБ Беларусбанк” на дэпазітныя рахункі грамадзян “Сямейны капітал”.

У мэтах дзяржаўнай падтрымкі сямей, якія выхоўваюць траіх і болей дзяцей, уключаючы прыёмных і апякунскіх, штогод аказваецца аднаразовая матэрыяльная дапамога да вучэбнага года за кошт бюджэтных сродкаў. У 2018 г. такая дапамога аказана 235 сем’ям на 509 школьнікаў на суму 32 576 руб., у тым ліку на 452 — з шматдзетных сем’яў на суму 28 928 руб., на 57 — з прыёмных (апякунскіх) сем’яў на суму 3 648 руб. Для стварэння бяспечных умоў пражывання сямей з дзецьмі на рэалізацыю падпраграмы 1 “Сям’я і дзяцінства” Дзяржпраграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь” на 2016-2020 г.г. у мінулым годзе вылучана і асвоена 25 703 руб. Службай занятасці ўпраўлення са студзеня па снежань працаўладкавана 388 чалавек, у тым ліку 277 беспрацоўных.

Падрыхтавала Алена КАРПЕНКА. Фото Вольгі ГРЭК.

Последние новости

Общество

Профсоюзная юридическая помощь в действии: на все интересующие вопросы получены ответы

19 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Актуально

Работать максимально эффективно. На заседании райисполкома рассмотрели итоги социально-экономического развития района за 1-й квартал текущего года

19 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Исправные электроустановки в доме — залог вашей безопасности

19 апреля 2024
Общество

В Беларуси дополнен перечень организаций, где можно пройти альтернативную службу

19 апреля 2024
Актуально

Слово — делегатам ВНС. Александр Суходольский, председатель райисполкома: «Всебелорусское народное собрание — уникальная площадка для общественной дискуссии».

19 апреля 2024
Деятельность Президента

Лукашенко произвел кадровые назначения в структуре Следственного комитета

19 апреля 2024
Общество

Министерство транспорта и коммуникаций проводит правовой мониторинг

19 апреля 2024
Общество

Новым главным лесничим Бобруйского лесхоза стала Елена Порсик

19 апреля 2024
В будущее вместе с нами

В Химовской школе прошло мероприятие в рамках проектов «Единый парламентский день» и «Молодежный щит»

19 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Школьница из Бобруйского района принимает участие в финале республиканского конкурса «Я патриот своей страны»

10 апреля 2024
Общество

19 апреля в Бобруйском районе временно будет приостановлено вещание эфирного телевидения

7 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекция контролирует соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Внимание! В Бобруйском районе введено ограничение на посещение леса

9 апреля 2024
Сельское хозяйство

У ААТ «Міхалёўская Ніва» сеюць пшаніцу

10 апреля 2024