Темы

У Мінску працуе рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў

У Мінску працуе рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў

Дзяржаўная ўстанова “Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў” аказвае дапамогу дзецям ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў з захворваннямі нервовай і касцёва-цягліцавай сістэм, наступствам якіх з’яўляюцца парушэнні функцый апорна-рухальнага апарата. Мэта дзейнасці цэнтра — правядзенне комплекснай рэабілітацыі сучаснымі метадамі медыцынскай, фізічнай, псіхолага-педагагічнай карэкцыі, а таксама сацыяльная адаптацыя дзяцей-інвалідаў у грамадстве.

Якім чынам патрапіць у рэабілітацыйную ўстанову дзецям-інвалідам нашага раёна, што дакладна для гэтага трэба мы пацікавіліся ў спецыяліста раённага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ірыны Тарабуевай.

Ірына Іванаўна, паслугі цэнтра платныя?

— Не, рэабілітацыя ажыццяўляецца бясплатна.

Якія паказанні для прыёму ва ўстанову?

— На рэабілітацыю бяруцца дзеці з такімі дыягназамі, як цэрабральны параліч (розныя формы і ступені цяжкасці), наступствы ранняга арганічнага паражэння ЦНС з рухальнымі парушэннямі і без выражаных парушэнняў інтэлекту, наступствы перанесеных запаленчых захворванняў цэнтральнай і перыферычнай нервовых сістэм (менінгіты, менінгаэнцэфаліты, нейраінфекцыі і г. д.), прыроджаная гідрацэфалія, хвароба Пертэса ў 4 стадыі падчас самастойнага перамяшчэння, дысплазія тазабедраных суставаў, прыроджаная дэфармацыя стапы, дысплатычныя скаліёзы і інш.

Каму паслугі цэнтра супрацьпаказаны?

— Дзецям-інвалідам усіх захворванняў у вострым перыядзе, з актыўнай формай туберкулёзу, злаякаснымі новаўтварэннямі, эпілептычнымі прыпадкамі (рэмісія меней за 6 месяцаў), з псіхічнымі расстройствамі, якія пагражаюць жыццю і здароўю іншых, парушэннем функцый тазавых органаў, слыху і зроку 3-4 ступені, грыбковымі хваробамі, глыбокай ступенню разумовай адсталасці, са зменамі ў аналізе крыві, якія характарызуюць запаленчы працэс, і ў некаторых іншых выпадках.

Якія прапаноўваюцца медыцынскія мерапрыемствы?

— Комплекс мерапрыемстваў, сярод якіх — метады фізічнай рэабілітацыі, апаратная электратэрапія, вода- і цепла­лячэнне, рэфлексатэрапія, музыкатэрапія. Акрамя таго, шэраг метадаў псіхолага-педагагічнай і сацыяльнай рэабілітацыі, накіраванай на развіццё навыкаў самаабслугоўвання, працоўных навыкаў і ўменняў, неабходных у паўсядзённым жыцці.

Знаходжанне ў цэнтры стацыянарнае?

— Стацыянарнае альбо дзённы стацыянар.

Які тэрмін рэабілітацыі?

— Тэрміны ўсталёўваюцца індывідуальна і складаюць ад месяца да трох.

Як быць з дзецьмі, якім патрабуецца дадатковы догляд дарослых?

— Іншагароднія дзеці-інваліды, якія маюць патрэбу ў дадатковым доглядзе, па рашэнні прыёмна-кансультацыйнай камісіі цэнтра, могуць прымацца з адным з бацькоў ці асобай, якая іх замяняе. Апошнім прадастаўляецца месца пражывання ў пакоі маці і дзіцяці
цэнт­ра.

Скажам, сям’я вырашыла скарыстацца паслугамі цэнтра. Якія
дакладна меры трэба ёй прадпрыняць?

— Звярнуцца да нас, у раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, і мы падкажам, як дзейнічаць далей, якія сабраць дакументы. Тэлефон — 72-86-21. Ці звярнуцца непасрэдна ў рэабілітацыйны цэнтр. Кантактныя тэлефоны: 8 (017) 280-58-17 (прыёмная), 8 (017) 281-60-86, 8 (044) 528-20-40 (рэгістратура).

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе милиционер применил оружие против агрессора с косой в руках

18 апреля 2024
Актуально

Жители Бобруйщины обсуждают предстоящее ВНС

18 апреля 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе спасатели проехали по маршруту автолавки и напомнили сельчанам о безопасности

18 апреля 2024
Актуально

Подготовку к первому заседанию VII ВНС обсудили на совещании у Лукашенко

18 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Патрулирование, контроль трудовой дисциплины. МВД об обеспечении правопорядка на селе

18 апреля 2024
Ваше здоровье

Безопасность превыше всего: в Бортниковской школе прошел круглый стол

18 апреля 2024
Общество

Некоторых ветеранов тыла в Беларуси признают участниками ВОВ и повысят размер матпомощи

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Военнослужащие и юные патриоты высадили деревья на территории Брожского лесничества

18 апреля 2024
Человек и природа

До +13°С и дожди прогнозируют сегодня в Беларуси

18 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Школьница из Бобруйского района принимает участие в финале республиканского конкурса «Я патриот своей страны»

10 апреля 2024
Общество

19 апреля в Бобруйском районе временно будет приостановлено вещание эфирного телевидения

7 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекция контролирует соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Внимание! В Бобруйском районе введено ограничение на посещение леса

9 апреля 2024
Сельское хозяйство

У ААТ «Міхалёўская Ніва» сеюць пшаніцу

10 апреля 2024