Темы

“Кукурузныя” справы філіяла “Агракамбінат КХП”

“Кукурузныя” справы філіяла “Агракамбінат КХП”

Сёлетнімі “кукурузнымі” справамі і планамі на будучы год у адносінах культуры падзяліўся падчас нашага наведвання ў гаспадарку на мінулым тыдні галоўны аграном філіяла “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” Сяргей Гаўрыленка.

— Ураджай кукурузнага зерня небывалы для нашай гаспадаркі, — з задавальненнем адзначыў аграном. — З плошчы ў 480 га (усяго кукурузы было пасеяна 1 700 га) намалацілі 2 839 тон. Для параўнання, збажыны намалацілі 4 200 тон з плошчы ў 2 800 га.

На запытанне, што пасадзейнічала ўраджайнасці культуры, Сяргей Іванавіч гаворыць — гібрыды, унесеныя мінеральныя ўгнаенні і надвор’е:

— Выкарыстоўвалі насенне як беларускай селекцыі, так і гібрыдаў-замежнікаў. Найбольш ураджайным у нашых умовах (залежала яшчэ і ад поля) сёлета стаў гібрыд “Рыкардзініа”. Праўда, пасеяць яго трэба было некалькі раней, чым атрымалася: выйшла замінка з дастаўкай насення. Але і пры ўсім гэтым з плошчы ў 52 гектары намалацілі прыкладна 480 тон зерня. Ураджайнасць атрымалі 91 ц/га (!).
Да сяўбы наступнага года, па словах галоўнага агранома, у філіяле плануюць падрыхтавацца больш дасканала.

— Сеяць кукурузу будзем у асноўным на тых жа палях, што і сёлета: засталося шмат пажніўных рэшт­каў — надзвычай карыснага для кукурузы арганічнага ўгнаення. Унясем азот КАС, каб парэшткі перапрацоўваліся. З восені плануем таксама ўнесці хлорысты калій. Калі атрымаецца, то па вясне і фосфар. І зможам разлічваць на вынік яшчэ лепшы за сёлетні. Праўда, пры ўмове спрыяльнага на­двор’я. Тое, што было ў гэтым годзе, кукурузе спадабалася. А вось пра збожжавыя гэтага не скажаш: бездажджлівае спякотнае лета першай паловы сезону не дало раслінам развіцца і як вынік — нізкая ўраджайнасць збажыны.

Пашыраць на наступны год кукурузныя пасевы ў гаспадарцы не плануюць. Павышэння ўраджайнасці збіраюцца дасягаць праз агратэхнічныя мерапрыемствы, у тым ліку аптымальныя тэрміны сяўбы. Да пасеву ранніх гібрыдаў плануюць прыступіць не пазней 15 красавіка.

Нямала паклалі ў “Агракамбінаце КХП” і кукурузнага сіласу. І хоць планку тэхналагічнай нормы пакуль не дасягнулі (на ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана каля 20 ц к. адз.), упэўнены, што пагалоўе без корму не застанецца: маюцца мінулагоднія запасы, ды і сёлетняя нарыхтоўка працягваецца.

На дзень нашага наведвання механізатары, якія да гэтага займаліся ўборкай кукурузы, сеялі жыта на зялёны корм, убіралі проса на зерне. Наперадзе ў хлебаробаў — вывазка на палі і ўнясенне ў глебу арганікі, мерапрыемствы па акультурванні пашы, падняцце зябліва.


Віталь Баранаў — адзін з тых, на чыім рахунку найбольшая колькасць убраных кукурузных гектараў (на камбайне “Палессе-12” намалаціў каля 900 т зерня). Прыкладна такі ж паказчык намалоту ў Сяргея Пархімчыка. Працавалі на ўборцы кукурузы таксама Дзмітрый і Андрэй Кунцы, Юрый Кузняцоў.

На сваёй тэхніцы Віталь Баранаў займаўся у дзень нашага наведвання ўборкай проса. Механізатар лічыць сябе жыхаром тутэйшым, хоць нарадзіўся на чэрыкаўшчыне. У Бабруйскі раён пераехаў з бацькамі ў 15-гадовым узросце, у выніку “чарнобыльскага” адсялення з забруджаных радыяцыяй тэрыторый. На другой радзіме малады чалавек прыжыўся лёгка. тут стварыў сям’ю, прыйшоў працаваць у мясцовую гаспадарку (стаж болей 20 год), дзякуючы якой вырашыў жыллёвую праблему.
Працаваць Віталь любіць і не абы як, а плённа і вынікова. “Ад гэтага і самому прыемна, і гаспадарцы карысць”, — кажа камбайнер.


Працоўны стаж Арцёма Астрэйкі ў філіяле пакуль невялікі — два з паловай гады, але дастатковы для таго, каб зразумець — работа ў сельскай гаспадарцы яму па душы (да гэтага працаваў на адным з баб­руйскіх заводаў). Механізатара мы засталі за ўборкай прасяной саломы. Крыху раней разам з іншымі ўдзельнічаў ва ўборцы кукурузы на сілас.

Сям’я Арцёма, у якой выхоўваюцца двое дзетак, жыве ў Дойнічава — на малой радзіме гаспадароў, у вылучаным філіялам добраўпарадкаваным доме.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Профсоюзная юридическая помощь в действии: на все интересующие вопросы получены ответы

19 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Актуально

Работать максимально эффективно. На заседании райисполкома рассмотрели итоги социально-экономического развития района за 1-й квартал текущего года

19 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Исправные электроустановки в доме — залог вашей безопасности

19 апреля 2024
Общество

В Беларуси дополнен перечень организаций, где можно пройти альтернативную службу

19 апреля 2024
Актуально

Слово — делегатам ВНС. Александр Суходольский, председатель райисполкома: «Всебелорусское народное собрание — уникальная площадка для общественной дискуссии».

19 апреля 2024
Деятельность Президента

Лукашенко произвел кадровые назначения в структуре Следственного комитета

19 апреля 2024
Общество

Министерство транспорта и коммуникаций проводит правовой мониторинг

19 апреля 2024
Общество

Новым главным лесничим Бобруйского лесхоза стала Елена Порсик

19 апреля 2024
В будущее вместе с нами

В Химовской школе прошло мероприятие в рамках проектов «Единый парламентский день» и «Молодежный щит»

19 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Школьница из Бобруйского района принимает участие в финале республиканского конкурса «Я патриот своей страны»

10 апреля 2024
Общество

19 апреля в Бобруйском районе временно будет приостановлено вещание эфирного телевидения

7 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекция контролирует соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Внимание! В Бобруйском районе введено ограничение на посещение леса

9 апреля 2024
Сельское хозяйство

У ААТ «Міхалёўская Ніва» сеюць пшаніцу

10 апреля 2024