У раёне ўбіраюць другі хлеб | Трыбуна працы

У раёне ўбіраюць другі хлеб

Да гэтага віду работ прыступілі ў ТАА “ВЕОМ”, дзе на ўчарашнюю раніцу было ўбрана 2 га (7% плошчаў) пры ўраджайнасці 260 ц/га, і ў СВК “Гігант”. У вытворчым каапе­ратыве, па апошніх дадзеных, ад клубняў вызвалена 25 га, або 5% плошчаў.

Тры гаспадаркі — Бабруйскі ААТ “Аграмашсервіс”, філіялы “Агракамбінат КХП” ААТ “Баб­руйскі камбінат хлебапрадуктаў” і “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” займаюцца ўборкай кукурузы на зялёны корм і сілас. Сярэдняя ўраджайнасць культуры на гэты час адпаведна 219, 233 і 245 ц/га.

У ААТ “Міхалёўская Ніва” працягваюць, а ў ААТ “Неўскі-­Агра” прыступілі да капання цукровых буракоў. Убрана 48 (15%) і 10 (3%) га адпаведна пры ўраджайнасці 409 і 300 ц/га.

У радзе сельгасарганізацый: ААТ “Міхалёўская Ніва”, філіялах “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” і “Харчавік-­Агра” займаюцца палоснай сяўбой — сеюць пачаргова азімыя збожжавыя з азімымі крыжакветнымі. У планах ва ўсіх — сяўба змешаных пасеваў (азімых віка са збожжавымі).

І, вядома ж, амаль усе гаспадаркі рыхтуюць глебу пад сяўбу азімых збожжавы культур, а такія як СВК “Гігант”, філіялы “Варатынь” і “Харчавік-Агра” сеюць азімыя трыцікале і пшаніцу.

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.